ВО'БЛЕВЕНЬ м. галіалёдзіца. Ужо ўчрра воблевень пакрыў галінкі дрэў. Ух жа велікі воблевень буў пазалетась (Піркі, Браг.). Параўн. воблівень, вобліў. ВО'БЛІВАК м. вылівак. У мяне толькі адзін раз буў воблівак (Піркі, Браг.). ВО'БЛІВЕНЬ (вобліў) м., тое, што воблевень. Вболівень такая, што не прайсці (Неглюбка, Ветк.); Пройдзя дождж зімой i пасля замірзая — ета i вобліў (Палесce, Чач.); Закачанелі ад вобліву дэераўцы (Янова, Ветк.). іВОўБМіЕШКА ж., толькі адз. мука (для корму жывёлы). Трэба было вобмешкі змалоць да пачадь карміць кабанчыка (Дзвіжкі, Ельск.). ВО'БУЙ м. абутак. Палажыла вобуй у куток (Неглюбка, Ветк.); Летнего вобую прывезлі ў магазін багата (Холмеч, Рэч.). ВО'ГЛАМ прысл. толькі. Вбглам тры штучкі (Славань, Еветл.). ВО'ГНЬК м., тое, што вагняк. Вбгнік быстра праходзіць (Піркі, Браг.); Высыпаў вогн'ік па ўсяму твару (Баравікі, Светл., тое ж: Холмеч, Рэч.; Буйнавічы, Лельч.; Ручаёўка, Лоеўск.; Малыя Аўцюкі, Калінк.); Балячкі вакол рта завуцца вогнікам (Гармавічы, Жлоб.). ВО'ДЗЕВО (водзяка) прысл. тут. Да калхозаў мы жылі водзево,' у Ражку, ля саўхоза (Прыстанскае, Камарынск.); Вбдзяка травы багато (Ломыш, Хойн.). ВО'ЖКІ ж., толькі мн. лейцы. Вбжкі закруціліся за іаглаблю (Норкаўшчына, Карм., тое ж: Асінаўка, Чач.; Кароткавічы, Жлоб.); Няма ў мяне вожак (Забалоцце, Ветк.); Глянь, конь пераступіў вожкі (Неглюбка, Ветк., тое ж: Дубраўка, Добр.); Вбжкамі правіў малы хлопец (Стаўбун, Ветк., тое ж: Марозавічы, Б.-Каш.). ВО'ЖЬІЧЫХА ж. самка (вожыка). Вбжычыха з важыняткамі (Наглюбка, Ветк., тое ж: Навінкі, Калінк.). ВО'ЛАС м. рана. Што мне рабіць, што волас ніяк не зажьгвае (Буйнавічы, Лельч., тое ж: Баравікі, Светл.); У майго яшчэ дзеда быў волас (Забалацце, Раг., тое ж: Бабовічы, Гом.). ВО'ЛЕК м. (волека ж.) верхняя частка калоды. Спачатку ў калодзе разьлічваюць волек— гэта верх яе (Піркі, Браг.); Вблека знаходзідца ўверху калоды (Кароткавічы, Жлоб.); Прывезлі калоды, а ў іх адр'азу разлічылі волекі (Малыя Аўцюкі, Калінк
Дадатковыя словы
адразу, вбб, вбблевень, вбблівак, вбблівень, вббліву, вббліў, вббмешкі, вббуй, вббую, вбгн'ік, вбгнікам, вбдзево, вблас, вблекі, воглам, вогньк, вожьічыха, іво^бміешка
11 👁