ВЕЦІНАР м. ветэрынар. Вецінара нада пазваць (Неглюбка, Ветк.); Ідзі к вецінару карове бокі пабіла (Холмеч, Рэч.). Параўн. віцінар.
ВЕЦЬЕ н., зборн. насенне. Усё вёцье было сабрана ў бачурку (Замосце, Петр.).
ВЕЯНКА ж. арфа. Веянка — гэта што зерне веюць (Насовічы, Добр.).
ВЁТЛА ж. лаза. Увесь агарод афсадзілі сёлета вётламі (Злодзін, Маз.).
ВІД м. твар. А від жа его які красівы (Марозавічы, Б.-Каш.); Від жа ў яе нішто (Перароў, Жытк., тое ж: Пясчанікі, Жытк.; Буйнавічы, Маз.; Тураў, Гом.).
ВІД м. паштоўка. Пагледзі, екі прыгожы прынеслі від (Буйнавічы, Маз.).
ВІДРЫНА ж. адрына. Я схаджу ў відрыну і набяру саломы (Багуцічы, Ельск.).
ВІДУЧЫ прысл. хутка. Учора Алесь прышоў відучы (Карчовае, Хойн.).
ВІДЗЕЛЬЦА н. відэлец. Дзесь нема майго відзельца (Галоўчыны, Нар.). Параўн. відзёлка.
ВІДЗЁЛКА ж., тое, што відзельца. Дай мне відзёлку, я тут крышанчык мяса вазьму (Заходы, Лельч.); Яна раскладвала відзёлкі, лыжкі (Амелькаўшчына, Хойн., тое ж: Бабовічы, Гом.; Навінкі, Калінк.); Мяса ядзім рукамі, а калі і відзёлкамі возьмеш (Маркавічы, Гом., тое ж: Дуброўка, Добр.; Славань, Светл.).
ВІДЗІК м., памянш. да від II. Відзік з кветкамі (Іванаўка, Хойн.); Сын з арміі прыслаў відзік, на тым відзіку цвяты (Палессе, Чач.); Прысылаў Макар з салдатаў мне колькі раз розныя відзікі, не забуваў (Буйнавічы, Маз.); Хто табе, Валя, відзікаў прыслаў? (Белы Пераезд, Петр.).
ВІЗІРА ж. прасека. Па візіры трактарам успашуць пясок (Баравікі, Светл.).
ВІКІШЧА ж. салома (вікавая). Вікішча скачалі ўчора ўдзень (Калінін, Хойн.). Параўн. вічанка.
ВІКОВІШЧА н. поле (пасля ўборкі вікі). То ж і віковішча ёсць (Ручаёўка, Лоеўск.); Будуць араць віковішча (Бывалькі, Рэч.); На віковішчы добрае што не сеюць, віка ўсю зямлю ўсмактвае (Пагоннае, Хойн.). Параўн. вічанне, вічышчэ ў 2 знач.
ВІЛАКІ толькі мн. дрэва (разгалінаванне). Так то бервяно можна добрае найсці, а вот з вілакамі для калодзежа цяжэй (Быч., Карм.).
75 👁