Старонка 55
◀ / 106 ▶
павырываецца, патаму іх і завуць ветраніцы (Косаль, Карм., тое ж: Карма, Добр.; Марозавічы, Б.-Каш.); Разам з падшыўкай дзелаюць ветраніцу, штоб не зрывала з крыш (Раманавічы, Гом., тое ж: Рудня, Чач.; Янава, Ветк.); Ветраніцамі мы прыкрапляем салому (Забалоцце, Раг.). ВЕТРАНІЦА ж. воспа (ветраная). На хлопца ветраніца напала (Пярэдзелка, Лоеўск.); Пасля ветраніцы застаюцца слядочкі (Піркі, Браг.). ВЕТРЫЦЬ незак. 1. веяць (збожжа). Трэба ветрыць жыта ды везці ў млын (Перароў, Жытк.); Я сягонні жыта сваё ветрыла (Стараград, Раг.); Цётка мая ветрыла жыта на дварэ, а ёй у вока папала парушынка (Заспа, Рэч.); 2. дзьмуць (аб ветры). Так і ветрыць каля яго хаты (Перароў, Жытк.); 3. перан. круціцца. А вона коло его всё і ветрыць (Перароў, Жытк.). ВЕХА ж., бат. 1. цыкута. Веха — ета паганая трава, ена расце дзе-нібудзь па балоту, дак еслі скаціна ее з'есць, дак можа пагібнуць (Ручаёўка, Лоеўск.); Ад вехі скаціна можа пагібнуць (Пярэдзелка, Лоеўск.); 2. пладаносная частка сцябла проса. Як уродзіцца проса, дак вехі аж да зямлі гнуцца (Холмеч. Рэч.); 3. вехаць. От уткнуць на палку веху, і адну, дзве, тры паставяць з ветак, як мятла, рой і зав'ецца (Баравікі, Светл.). ВЕХАЦЬ ж. 1. мачала. Вехаць жа — гэта пук саломы або пыраю (Марозавічы, Б.-Каш.); Наша дзяжа просіць вехця і нажа (Асінаўка, Чач., тое ж: Мормаль, Жлоб.; Уць, Добр.; Целяшы, Гом.); Нарвала сабе ўчора травы на вехці (Бабовічы, Гом., тое ж: Апанасаўка, Гом.; Быч, Карм.; Грушаўка, Церах.; Галоўчыцы, Нар.; Меркулавічы, Чач.; Марозавічы, Б.-Каш.; Пракопаўка, Добр.; Холмеч, Рэч.; Ухаў, Ветк.); Тук з пасуды добра вехцем змываць (Заспа, Рэч., тое ж: Астрагляды, Браг.; Баравікі, Светл.; Залессе, Чач.; Любань, Б.-Каш.; Марозавічы, Б.-Каш.; Маркавічы, Гом.; Насовічы, Добр.); 2. хвошч. Вехаць і ёсць хвошч такі, завецца яшчэ хвашчанка (Асінаўка, Чач.). ВЕХАЦЬ ж. няшмат, мала. Засталося ў гумне вехаць жыта (Баравікі, Светл.). ВЕХЦІК м., памянш. да вехаць у 1 знач. Што ты шкрабеш ногцямі чыгун, вазьмі вехцік дай муй (Навінкі, Калінк., тое ж: Іванаўка, Хойн.; Кароткавічы, Жлоб.; Уваравічы, Б.-Каш.); Памый гладыш вехцікам (Дзям'янкі, Добр., тое ж: Неглюбка, Ветк.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 106 ▶