ВЕРБІНА ж. вярба. Ты толькі слухай яго: ён табе скажа, што на вербіне ігрушы растуць (Палессе, Чач.).
ВЕРВА ж. вяроўка. Ты вазьміся за вервы і пагушкай дзіця, каб яно хутчэй заснула (Заспа, Рэч.).
ВЕРХАЎЁ н. смятана. Вазьмі ўсё верхаўё і збі масла к абеду (Камаровічы, Петр.).
ВЕРЦЕНЬ м. вецер. Ну і верцень сення (Камаровічы, Петр., тое ж: Макарычы, Петр.); нячыстая сіла. Што скачаш, нібы цябе верцень круціць (Макарычы, Петр.).
ВЕРЧ м. скрутак. Трэба намачыць верч лазы (Хвойнае, Хойн.); Падай мне верча, я лапці папляту (Замосце, Калінк., тое ж: Піркі, Браг.); Прынясі некалькі верчоў (Антонаў, Ельск., тое ж: Бярозкі, Браг.).
ВЕРЧЫК м. памянш. да верч. Прынясі мне верчык, там на плятні вісіць (Кароткавічы, Жлоб., тое ж: Марозавічы, Б.-Каш.).
ВЕРША ж. венцер. Вершы ў нас пад лёд спускаюць (Засінцы, Ельск.); У нас многія ловяць вершай (Марозавічы, Б.-Каш.).
ВЕРШАЛІНА ж. верхавіна. Вершаліна на дзераве была вышэй за стоўп (Пагост, Жытк.).
ВЕРШНЯЧКІ толькі мн. фіранкі. Трэба павесіць новыя вершнячкі на вокны (Маркавічы, Гом.).
ВЕСЛІЦА ж. лесвіца. А наш дзядзька новую весліцу зрабіў (Стаўбун, Ветк.).
ВЕСНАВОЕ н. рунь. Добрае ў гэтым годзе веснавое (Насовічы, Добр.).
ВЕСНІЦА ж., толькі адз. весніцы. Стаяла Валя каля весніцы свайго дворыка (Белы Пераезд, Петр.).
ВЕСЯЛЕЦ м. журавель. Як прыляціць весялец, то ўжо і будзе вясна (Дзяржынск, Лельч.); З прылётам весельцоў пачынаецца вясна (Ліпляны, Лельч.).
ВЕСЯЛУХА ж. грыб. Толькі адзін раз у сваім лесе нашла веселуху (Ручаёўка, Лоеўск.).
ВЕТЛА ж. лаза. Наламі ідзі ветлы, нехай распускаецца (Крупка, Маз.).
ВЕТРАНІК м. вятрак. Быў калісь дравяны ветранік, работаў я доўга там (Кароткавічы, Жлоб.); У нашым сяле застаўся шчэ з даўняга ветранік (Замосце, Калінк.).
ВЕТРАНІЦА ж. пралеска. На вятру гойдаліся белыя кветкі ветраніцы (Неглюбка, Ветк.).
ВЕТРАНІЦА ж. франтон. Без іх салома ад ветру
84 👁