ВАЛА ж. валок (сена). Пакосы варочаць, грабуць у валу, кладуць копы (Баравікі, Светл.).
ВАЛАВОД м. вяроўка. Дай мне валавод, казу трэба прывезаць (Засінцы, Ельск.).
ВАЛАМЕКІ толькі мн., бат. васількі. Як валамекі разрасліся ў жыце (Піркі, Браг.).
ВАЛАСЕНЬ ж. рана. Вельмі ж доўга не зажывае валасень (Гармавічы, Жлоб.).
ВАЛАСЯНКА ж. матрац (травяны). Напухай валасянку (Махновічы, Маз.).
ВАЛАСЯНКА ж. грыб (ядавіты). Валасянкі светла-розавыя, му іх не бярэм, ба не вмеем варыць (Баравое, Лельч.); Валасянкі не ядуць (Беразнякі, Петр.).
ВАЛАТОЎКА ж. курган. З валатоўкі былі відаць ужо нашы хаты (Баравікі, Светл.).
ВАЛАЦНЯ ж. прыстасаванне (з дубцоў для сцягвання коп). Валацнёй можна перацягнуць пяць і больш коп (Марозавічы, Б.-Каш.).
ВАЛАЦЭНЬКА ж., памянш. да валацня. У валацэнькі ўкладалі дзве-тры капы (Марозавічы, Б.-Каш.).
ВАЛАЧОННЕ н. валачобнае. Хадзем к цётцы, яна дасць валачонне (Махновічы, Маз.).
ВАЛАЧЫЦЬ незак. баранаваць. Так зарасло, што прышлось валачыць у тры сляды (Калінін, Хойн.).
ВАЛАШАЦЬ незак. кастрыраваць. Сення Іван да сябе ветырынара пазваў, той будзе яму парася валашаць (Заспа, Рэч.).
ВАЛБУКА ж. нараст (на дрэве). Вунь валбука якая парасла на дрэве (Халочча, Чач.)/нарыў, болька, нарост. Валбука нейкая ўскочыла (Апанасаўка, Гом.).
ВАЛЕЦ м. жорны. Вальцы трэба падрамантаваць (Піркі, Браг.).
ВАЛІЗА аг., неадабр. неахайная. Такую валізу браць замуж ніхто не хоча (Перароў, Жытк.).
ВАЛІЗКА ж. чамадан. Учора к Орыні прыехаў сын з поўнай валізкаю (Бярэзнікі, Жытк.).
ВАЛІШЧА н. месца (валкі лесу). На тым вунь валішчы вогнішча гарыць (Бабовічы, Гом.).
ВАЛКА ж. група (людзей). Пойдзе цяпер другая валка (Быч., Карм.).
ВАЛОКА ж. дрыгва. Трэба ісці ў валоку да нажаць травы карові (Завайць, Нар.).
ВАЛОКА ж. вяроўка. Завяжы салому валокай і нясі ў пуню (Камаровічы, Петр.).
85 👁