БЯРНО н. бервяно. Сабіраемся летам на бярно (Быч, Карм., Холмеч, Рэч)/зборн. бярвенне. Мы прывезлі бярно на хату (Палессе, Чач.).
БЯРОЗАЎКА ж. птушка (лясная). Бярозаўка — зусім маленькая птушка. Яе і не ўбачыш сярод голляў (Піркі, Браг., тое ж: Насовічы, Добр.; Літвінавічы, Карм.).
БЯРЭМАК (бярэмянне) м. бярэма. Падай мне бярэмак сена на воз (Неглюбка, Ветк.); Бярэмак дроў прынесла (Бабовічы, Гом., тое ж: Піркі, Браг.; Углы, Нар.); Бярэмянне дроў будзя з бурвалка гэтага (Бярозка, Браг.).
БЯСКІШКІ прым., іран. худы. Ах ты, чорт бяскішкі, цябе ў маракі не возьмуць (Перароў, Жытк.).
БЯССОННЕ н., толькі адз. бяссонніца. Не спіш ты, я ведаю — бяссоньня (Марозавічы, Б.-Каш.).
В
ВАБІК м. вулей (лясны). Вабік хадзілі ў лес знімаць (Холмеч, Рэч.).
ВАБІЛА ж. свісток (для прынаджвання дзікіх птушак). Возьмеш вабіла, свісніш, вуткі і прынаджваюцца (Ручаёўка, Лоеўск.).
ВАВЕРЧАНЁ (ваверчаня) н. дзіцянё (вавёркі). У дупле нашлі ваверчанё (Літвінавічы, Карм.); Ну і верткае ваверчаня (Карчовае, Хойн.); Учора мой унук прынёс з лесу ваверчаня малэ (Аравічы, Хойн.).
ВАГАН м. пасудзіна (драўляная). Падай мне вагана, я проса насыплю (Замосце, Калінк.).
ВАГАНОК м., памянш. да ваган. Прынясі ваганок, я накідаю пячонак (Агалічы, Петр.).
ВАГНЯК м. болька. У яе вогняк на ўсю шчаку (Бабовічы, Гом.). Параўн. вогнік.
ВАГОНКА ж. шалёўка. Вагонка пачарнела, мабуць, ад вільгаці (Баравікі, Светл., тое ж: Халочча, Чач.; Кароткавічы, Жлоб.; Хракавічы, Браг.); З вагонкі зрабілі клетку (Чырвоная Буда, Добр.).
ВАДАМЕР м. павук (вадзяны). Тут недалёка ё копанка, а на вадзе розныя мошкі і вадамеры плаваюць (Кароткавічы, Жлоб.); Вунь, паглядзі: вадамер (Баравікі, Светл.).
ВАДАМЕРНІК м. мошка (вадзяная). Па вадзе плаваюць вадамернікі (Сівенка, Ветк.).
83 👁