БЯДА ж. тачка. Два кулі мукі бацька прывез на бядзе (Асінаўка, Чач.).
БЯДНОСЬ толькі адз. беднасць. Зразу послі вайны такая бяднось ува ўсіх была (Лукі, Жлоб.).
БЯЖКОМ прысл. тое, што бежка, бежкі. Ня бойся, бяжком не пабегла (Крыўск, Б.-Каш.); Бяжком Аўдакім з'явіўся ў мяне на парозе (Запясочча, Жытк.).
БЯЗДОЛЛЕ н., толькі адз. няшчасце. Захварэла Зося, такое мне бяздольле (Перароў, Жытк.); Як сустрэне бяздольле, дык хоць ідзі ды тапіся (Крыўск, Б.-Каш.).
БЯЗДОННЕ н., толькі адз. сусвет. А калі чалавек памёр, кажуць, душа пайшла ў бяздонне (Марозавічы, Б.-Каш., тое ж: Насовічы, Добр.).
БЯЗЛЮДНІК м., лаянк. нягоднік. Што вы, бязлюднікі, тут рабілі? (Быч, Карм.).
БЯЗЛЮДНЫ прым. скрытны. Бязлюдны чалавек, у яго ні гаворкі німа, нічога (Кароткавічы, Жлоб.).
БЯЗОЎКА ж. хустка (цёплая). Мамо, надзень бязоўку (Антонаў, Ельск.); Етыя бязоўкі добра сціраюцца (Кавака, Браг.).
БЯЗУМІНКА ж. дошка (тонкая). Бязумінкамі можна верх абібіць (Марозавічы, Б.-Каш.).
БЯКАЦЬ незак., тое, што бэкаць у 1 знач. Ідзе адна аўца, бякае (Кароткавічы, Жлоб.).
БЯКЕШ м. паліто (мужчынскае). Бякеш быў зробляны з ваеннага сукна (В. Страякі, Раг., тое ж: Ручаёўка, Лоеўск.).
БЯЛЬЗІН м., тое, што більзін. Наллі бяльзіну (Астрагляды, Браг.).
БЯЛЯК м. спадніца (сподняя). Калісь булі ніжнія спадніцы палатняныя с карункамі. Называлісь белякі (Быч, Карм.); У будні дзень усе ў беляках хадзілі (Заходы, Рэч.).
БЯЛЯК м. грыб (скрыпіца). Кажуць, то белякі растуць (Мілашэвічы, Лельч.). Параўн. бялянка.
БЯЛЯНКА ж., тое, што бяляк II. У гэтых мясцінах бялянкаў багата (Даманавічы, Калінк.).
БЕРАСЦЯНІК м. берасцянка (птушка). Берасьцянік вядзецца на бярозе (Лядцы, Светл.).
БЯРВЕНАК м., толькі адз. кветка (лясная). Бярвенак цьвіце сіненькім цветам, у лесі расьце, яго п'юць як лякарства; На сухіх палянках бярвенку многа кожнае лета, бабы зьбіраюць (Ручаёўка, Лоеўск.).
83 👁