Старонка 46
◀ / 106 ▶
БУЯШНІК м., толькі адз. ягаднік (буякоў). Буяшніку мала ў нашым лесе (Гармавічы, Жлоб., тое ж: Марозавічы, Б.-Каш.; Баравікі, Светл.; Неглюбка, Ветк.; Падворак, Лельч.). БУЯШНЫ прым. буяковы. Му буяшны кісель не варымо, его ніхто не хочэ есці (Падворак, Лельч.). БЫВАЛІШНІ прым. колішні. Бывалішні людзі жылі горш (Руднае, Ломуш, Хойн., тое ж: Дворышча, Нараўл.). БЫК м. дамашняя жывёла. Дзядзька дзержыць быка, а не карову (Баравікі, Светл.); птушка (водная). Быкі мы бачылі, па вадзе плаваюць (Навінкі, Калінк.). БЫЛЛЯ н. пер'е (цыбулі). Горача, дык былля ў цыбулі стала сохнуць (Жгунь, Добр.). БЫЛЬНІК м. тое, што бульняк у 1 знач. Кругом быльнік і быльнік (Багданавічы, Карм., тое ж: Неглюбка, Ветк.); лебяда. Свінні быльнік больш усяго ядуць (Баравікі, Светл.). БЫРАЧКІ толькі мн. коцікі (на вярбе). Вясною на вярбе бырачкі (Насовічы, Добр.). БЫСТРА (быстрыніна, быстрынь) ж., толькі адз. быстрак. Я малады быў і на быстрэ баяўся плаваць (Баравікі, Светл.); Месца, дзе цячэнне ракі вельмі хуткае, завуць быстрынінай (Высокае, Раг.); На рэчцы етай быстрынь малая (Янова, Рэч.). БЫТТА часц. быццам. Ты бытта і не знаеш, што гэта цябе датычыць (Насовічы, Добр., тое ж: Барталамееўка, Ветк.). БЫЧОК м. рыба (бычок). Бычок — невялічкая рыбка (Неглюбка, Ветк.); У бычкоў тоўстыя галовы, але ў нас не ловяць (Бабовічы, Гом.); акурак. Дай бычка забіць (Шорахаў, Б.-Каш.); тое, што борць у 1 знач. Занясі бычок у лес пастаў. Бычкі ставілі, каб залятали пчолы (Неглюбка, Ветк.). БЭКАЦЬ незак. бляяць (пра авечак, коз). Есьці хоча, дай бэкае (Засінцы, Ельск., тое ж: Барталамееўка, Ветк.); чытаць (па літарах). Рыгораў хлопец доўга яшчэ будзе бэкаць (Запясочча, Жытк.). Параўн. бякаць. БЭЛЬБАХІ толькі мн. унутранасці. Скочыла з машыны і ледзь не адбіла ўсе бэльбахі (Тураў). БЭЦЫ толькі мн. страва (бульбяная). Надзяры бульбы на бэцы, а я мяса круціць буду (Горваль, Рэч.). БЯГУН м. слупок (у варотах). Бягун чуць ліпіць, падгніў (Прудок, Калінк., тое ж: Заспа, Рэч.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 106 ▶