літраў — ета бусел зваўся (Барталамееўка, Ветк., тое ж: Баравікі, Светл.; Акшынка, Ветк., Н.-Паляна, Б.-Каш., Каз. Балсуны, Ветк.).
БУСЛЕЦ м., тое, што бусел І. Скоро прылеціць буслец (Дзяржынск, Лельч.). Параўн. брэтон, бусько, буцян.
БУСЛІК м. бутэлька (тры літры). У буслік налівалі тры літры (Марозавічы, Б.-Каш.) /чарка (100 грам). Я ж пахмяліўся, выпіў адзін буслік (Кароткавічы, Жлоб.).
БУСЛІКІ толькі мн. бусельнік. У буслікаў цвіткі розавенькія, а як адцвітуць, дык як бусліная галоўка (Марозавічы, Б.-Каш.); Буслікі назыаюць зобікі (Баравікі, Светл.).
БУСЛЯНКА ж. самка (бусла). Буслянка дзелае каток (Баравікі, Светл.).
БУСЬКО м., тое, што бусел І. Бусько ходзіць па балоту (Дзяржынск, Лельч.); Бусько прылецеў, значыць, ужэ цёпло будзе (Бярэзнікі, Жытк.). Параўн. буслец, буцян, брэтон.
БУСЯЦЬ незак. цалаваць. Мая старая аж бусяла мяне (Буда, Рэч.).
БУТАЛЬ м. бутля. Налі буталь вады (Н.-Гута, тое ж: Гом. Запясочча, Жытк.); Бутлі-то тры літра, чэцверць па-гасударственнаму (Ст. Краснае, Рэч.); Нашы бутлі ўсе оплеценые (Дзяржынск, Нар.).
БУТЛАГА ж. біклага. Цэлую бутлагу гарэлкі ўнёс (Перароў, Жытк.).
БУХАЛО н. барабан. Гармошку ўзяў, а бухало забыўся (Багуцічы, Ельск.).
БУХОНКА ж. аладка. Як ты пякла бухонкі? (Крыўск, Б.-Каш.).
БУХОНЫ прым. пышны. Хлеб такі бухоны вышаў (Апанасаўка, Гом.).
БУЦЫ толькі мн. галёшы. Яўхім адзеў красные буцы (Мормаль, Жлоб.).
БУЦЯН м., тое, што бусел І. Буцяны ходзяць па балоце (Хвойнае, Хойн.). Параўн. буслец, бусько, брэтон.
БУЧАК м. вулей. А кой-хто зваў вуллі і бучакі (Карма, Добр.).
БУЯНІЦЫ (буяхі) толькі мн., тое, што буеніцы. Буяніцы ў нас е, да іх ніхто ні берэ, ад іх дурный робісся (Ручаёўка, Лоеўск.); Пойдзем у буяхі (Асянское, Лельч.).
76 👁