БУРАСТЫ прым. моцны (пра вецер). Бурасты вецер быў (Піркі, Браг.).
БУРАЦЦА незак. разбурацца. Бураецца старая хата (Холмеч, Рэч.).
БУРАЦЬ незак. разбураць. Не дасьць яна бураць сваёй хаты (Піркі, Браг.).
БУРБУЛІЦЬ незак. булькаць (пра ваду). Ключавая вада бурбуліць (Бабовічы, Гом., Неглюбка, Ветк.).
БУРДЫЛКА ж., тое, што балабушка. Калі бурдылкі робяцца, дошць не хутка скончыцца (Дзякавічы, Жытк.).
БУРКАТНЯ толькі адз. сварка. Як устрояць буркатню, хоць уцякай з хаты (Быч, Карм.).
БУРКІ толькі мн. абутак (з сукна). Адзень рызіны на буркі (Ухоў, Ветк.).
БУРКУН м. буркатун. Буркун ты бальшы! (Неглюбка, Ветк.).
БУРКУХА ж., тое, што брыква (брыкма). Каровы буркуху аб'елі (Сямёнаўка, Рэч.). Параўн. бульба.
БУРЛАКАВАЦЬ незак. гультаяваць. Хваціць табе бурлакаваць (Піркі, Браг.).
БУРНУЦЬ зак., груб. штурхануць. Свякрові мне не вядзі, а то я яе так бурну, што і касцей не сабярэ (Асінаўка, Светл.). Параўн. бурхнуць.
БУРТ м. капец. У етам гаду паставілі багата буртоў на полі. Начніць вялікі бурт (Калінічы, Хойн., тое ж: Ст. Буда, Б.-Каш.; Бывалкі, Рэч.).
БУРТАВАЦЬ незак. закопваць (гародніну, бульбу ў капцы). Буртуюць овашчы ў саўхозі, а салому йшчэ не стагуюць. У саўхозі бульбу буртуюць (Халочча, Чач., тое ж: Марозавічы, Б.-Каш.).
БУРХНУЦЬ зак. тое, што бурнуць. Бурхня чалавека, дак і скорая помашч забірала (Быч, Карм.).
БУРЧАК м. ручай (бурны). Прайшоў дождж, і такі бурчак зрабіўся на дварэ. Снег на вачах растае, бурчакі ўжо бягуць (Перароў, Жытк.).
БУРЫЦЦА незак. псавацца (пра надвор'е). Учора бурылася пагода (Насовічы, Добр.).
БУР'ЯН м. буран. Хмара ідзе, мо бур'ян будзе (Піркі, Браг.).
БУРЯЦЬ незак. шпурляць. Я яго нашлёпала добра, што буряў каменням на гарод (Палессе, Чач.).
БУСЕЛ м. птушка. Прылящеў бусел (Каз. Балсуны, Ветк.). Параўн. буслец, бусько, брэтон, буцян.
БУСЕЛ м. бутэлька (пяцілітровая). Бутылка пяць
76 👁