нік увесь пачарнеў (Апанасаўка, Гом.). Параўн. бульбяшнік.
БУЛЬБАЧКА ж. пук (на цыбулі). На маёй цыбулі бульбачкі ўжэ пажаўцелі (Даманавічы, Калінк., тое ж: Забалоцце, Раг.; Залессе Чач.; Казялужжа, Хойн.). Параўн. бульбушачка.
БУЛЬБІШНІКІ толькі мн. клёцкі (бульбяныя). Бульбішнікі — гэта ежа з бульбы, начыняюць тварагом ці морквай (Кіцін, Гом.).
БУЛЬБОВІШЧА н. бульбянішча. Бульбу капаюць, а ета места завуць бульбовішчам (Неглюбка, Ветк.).
БУЛЬБУТКА ж., тое, што балабушка. Пагледзі, бульбуткі на вадзе (Піркі, Браг.).
БУЛЬБУШАЧКА ж., тое, што бульбачка. Як з'явіліся бульбушачкі, то ўжэ цыбулю ў рот не беры (Стара-Высокае, Ельск.).
БУЛЬБЯШНІК м., тое, што бульбашнік. На гародзе ляжаў раскіданы бульбяшнік (Н. Гута, Гом., тое ж: Чарнейкі, Рэч., Дземяхі, Рэч.); Бульбяшнік парос у рост (Забалоцце, Раг., тое ж: Майскае, Жлоб., Гармавічы, Жлоб.).
БУЛЬКНУЦЬ зак., перан. знікнуць. Паабяцаў зрабіць, а потым булькнуў (Пераroў, Жытк.).
БУЛЬНЯК м. 1. палын. Вунь колькі бульняку ў гародзе (Піркі, Браг.); 2. венік (з быльніку). Бульняк — так то ж венік з травы такой (Піркі, Браг.). Параўн. быльнік.
БУЛЫНДЗІЦЬ незак. абгаворваць. Булындзіла тады етага чалавека (Палессе, Чач.).
БАМАГА ж., толькі адз. ніткі (баваўняныя). Бамагу куплялі ў горадзе ўсё лета (Стаўбун, Ветк.).
БУНДА ж. сукенка (баваўняная). А бунда якая, толькі заглядзецца (Астрагляды, Браг., тое ж: Махновічы, Маз.; Кажушкі, Віць, Хойн.); З етага краму бунда добрая будзе (Аравічы, Хойн.; Запясочнае, Маз.; Углы, Нар.; Буйнавічы, Маз.); Апранай бунду, ды ідзі пасьвіць тавар (Іванкаўшчына, Маз.).
БУНТ м. нізка (сушаных грыбоў). Насушыла тры бунты грыбоў (Багданавічы, Карм.).
БУРАКОЎНІШЧА н. месца, дзе раслі буракі. Яна на буракоўнішча пашла (Бабовічы, Гом.).
БУРАНКА ж. навальніца. Летась была такая буранка; Восеньню часта буранкі бываюць, намерзьнесся ў полі (Насовічы, Добр.).
85 👁