Старонка 42
◀ / 106 ▶
БУГРАВАТЫ прым. воблачны (пра неба). Сейма, такое неба буграватае, гуркі будуць (Холмеч, Рэч.). БУГРАВІНА ж. поле (няроўнае). Даволі бугравіны, там дажа гвоздзь ні хоча расьці (Чарнейкі, Рэч.). БУДАЧКА ж. парасон. Ідуць з аўтобуса пад будачкай удваём (Асінаўка, Чач.). БУДЫН м. адтуліна, дзірка (у посцілцы). Зрабіла малой будын, каб лягчэй дыхаць было (Баравікі, Светл.). БУЕНІЦЫ толькі мн. буякі. Буеніцы ў нас е, да іх ніхто не берэ, ад іх дурны робісься (Ручаёўка, Лоеўск.). Параўн. буяніцы, буяхі. БУЗА ж., толькі адз. мякіна. Усякая буза адыходзіць ад зярнятак, курам яе і аддаюць (Баравікі, Светл.). БУЗАВАЦЬ незак. працаваць. Твоі ў Пірках будуць бузаваць (Піркі, Браг.). БУЗГОРАК м. узгорак. На бузгорку стаяла хата (Неглюбка, Ветк.). БУЗЯРНІК толькі адз. бузіна. Бузярнік ажно красны ад ягад. (Пярэдзелка, Лоеўск.). БУЙНЫ прым. моцны (пра вецер). Падуў буйны вецер (Насовічы, Добр.); Падняўся буйны вецер, усё паваляў (Ручаёўка, Лоеўск.). БУКАТЫ прым. брухаты. Наелася карова ета букатая (Неглюбка, Ветк.). БУКОНКА (букончына) ж. аканіца. Ідзі закрый буконкі (Ухоў, Ветк., тое ж: Апанасаўка, Гом.; Жгунь, Харошаўка, Добр.; Марозавічы, Башыца, Пянчын, Б.-Каш.); Вецір зачыніў букончыну, і ў хаці стала цёмна (Рудня, Чач.). БУЛБАТКА ж., тое, што балабушка. О, булбаткі, будзе доўга дождж ісьці (Холмеч, Рэч.). БУЛДОЎКА ж. бутон. Булдоўка не расьцвіла яшчэ (Неглюбка, Ветк.). БУЛЁН м. суп (бульбяны). Маруся, не забудзь зажарыць булён, бо я ўжэ пошла на работу (Загоды, Лельч., тое ж: Поташня, Хойн.; Іванаўка, Хойн.; Галоўчыцы, Нар.). БУЛЬБА толькі адз. 1. тое, што брыква (брыкма). Пасеяла расаду бульбы (Перароў, Жытк., тое ж: Бабры, Камаровічы, Петр.); 2. порхаўка. Высахне бульба, дык пачынае порхаць (Піркі, Браг.). Параўн. буркуха. БУЛЬБУТАЦЬ незак. балбатаць (пра індыка). Індык бульбуча (Углы, Браг.). БУЛЬБАШНІК м., толькі адз. бульбоўнік. Бульбаш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 106 ▶