БРАЦЕННІЦА ж. сястра (дваюрадная, траюрадная). Брацённіцы няма ў мяне (Багданавічы, Карм.).
БРОГ м. прыстасаванне (для ўкладкі сена). Брогам добра сена было класьці (Астрагляды, Браг.).
БРОЖКА ж. шпілька. Зашпілі брожкай спадніцу (Казацкія Балсуны, Ветк., тое ж: Апанасаўка, Гом.) /брошка. Брожкай прыч̣оску аздобіла (Камунар, Б.-Каш.).
БРУІЦЬ, незак. узбуджацца (аб пчолах). Пчолы за тры дні перад дажджом бруяць (Неглюбка, Ветк.).
БРУКОЎНІК м., толькі адз. лісце (бручкі). Брукоўнік адзін вырас. Дала карове цэлы ахапак брукоўніку (Н. Гута, Гом.). Параўн. бручкоўнік.
БРУКОЎНІШЧА н. поле (пасля ўборкі бручкі). Яна на брукоўнішча пашла (Бабовічы, Гом.).
БРУЛЬ-БРУЛЬ пазыўныя словы (для авечак, ягнят). (Піркі, Браг.). Параўн. бры-бры.
БРУСЛЕТ м. бранзалет (на гадзіннік). Купіла новы брусьлёт на часы (Азяраны, Раг.); у Вольгі часы з брусьлётам (Чырвоная Буда, Добр.).
БРУСОК м. частка (грабляў). Насадзі новы брусок на грабільна (Бабовічы, Гом.; Неглюбка, Ветк.).
БРУТА ж. лёк. Тоя, што ў боццы астаецца, называецца брута (Баравікі, Светл.).
БРУХА н. чэрава (жывёлы). Бруха большое будзе, як обжорлівая корова наесца (Холмеч, Рэч.); У каровы што-та з брухам зрабілася, трэба вецінара пазваць (Ручаёўка, Лоеўск.).
БРУХА н. ніз (пілы). Зусім у піле бруха скрывілась (Баравікі, Светл.).
БРУХАЦІЦЦА незак. карабаціцца. Брухаціцца — гэта калі дзерава высыхае і перагінаецца. На сонцы брухаціцца дошка (Кароткавічы, Жлоб.).
БРУЧ м. абруч. Бручы робяць у нас з лазы (Неглюбка, Ветк.).
БРУЧКОЎНІК м., толькі адз. тое, што брукоўнік. Бручкоўнік тута быў (Неглюбка, Ветк.).
БРУШНЯК м., толькі адз. тыф. Раней, асабліва ў вёсцы Злодзін, брушняк касіў усіх папагалоўна (Буйнавічы, Лельч.); Цяпер брушняк можна вылячыць (Марозавічы, Б.-Каш.).
БРЫ-БРЫ тое, што бруль-бруль. «Бры-бры» авечку маняць усе (Ручаёўка, Лоеўск., тое ж: Піркі, Браг.).
БРЫГАДЗІРКА ж. жонка брыгадзіра. Наша брыгадзірка таксама глядзіць за парадкам (Шырокі, Б.-Каш.).
83 👁