БРАДЗЯЧЫ прым. збродлівы (пра карову). Вольга ў саўхозе купіла брадзячую карову (Неглюбка, Ветк.).
БРАЖКА ж. спражка. Бражка такая бліскучая (Бабовічы, Гом., тое ж: Неглюбка, Ветк.); Во як дам бражкай (Неглюбка, Ветк., тое ж: Р. Марымонава, Гом.).
БРАЖКА ж., зневаж. хэўра. Ета ўжэ бражка неразлучная, і п'юць і гуляюць (Быч, Карм.).
БРАЖЫЦЬ незак. брадзіць, кіснуць. Калі выкатаць не ў пару, мёд бражыць і прападае (Карма, Добр.).
БРАЗКАТУН м., зневаж., тое, што балбатун. Ідзі ты, бразкатун (Неглюбка, Ветк.). Параўн. балматун, баруздá.
БРАЗКОТКА ж. бразготка. Малому купіла бразкотку (Пянчык, Б.-Каш., тое ж: Маркавічы, Гом.; Неглюбка, Ветк.).
БРАМКА ж. дзверцы (у коміне). Адкрый брамку і заліхтуй у печы (Макарычы, Петр.).
БРАНДЗАЛЕТКА ж. цацка. Дай, Параска, яму брандзалетку, няхай супакоіцца (Буйнавічы, Маз.).
БРАТАШНІК м., толькі адз. (братачкі толькі мн.), бат. браткі (палявыя кветкі). Каля дарогі браташніку многа расьцець. «Я — братка, сіня траўка, а ты — сястрыца, жоўты цьвет. Будуць дзеўкі траву рваць і брата з сістрой памінаць». «Ета такая травіца, што брат і сястрыца»,— так кажуць аб браташніку (Марозавічы, Б.-Каш.); Братачкі на полі, сіненькі з жоўтым (Баравікі, Светл.).
БРАХНУЦЦА зак., груб. упасці. Як брахнуўся з койкі (Пракопаўка, Добр.).
БРАШЧАЦЬ незак. тарахцець. Брашчаць калёсы (Неглюбка, Ветк.).
БРАЦІХА ж. братавая. Браціха — дак ета братава жонка (Гарадзец, Раг., тое ж: Баравікі, Светл.; Перароў, Жытк.; Прудок, Калінк.; Чацверня, Кароткавічы, Жлоб.; Заспа, Велін, Рэч.; Брынёў, Петр.; Бярэзнікі, Жытк.; Піркі, Браг.); Братоў немашака, дык адкуль браціхам буць? (Холмеч., Рэч.).
БРАЦІШ м. брат (дваюрадны). Ого, мой браціш такі, што слова лішняга ні кажы (Велін, Рэч.).
БРАЦЕНІК м. брат (траюрадны). Ай да брацёнік, што ты натварыў? (Велін, Рэч.).
БРАЦЕНІХА ж. жонка (дваюраднага брата). Брацёніха прышла, пазвала (Быч, Карм.).
79 👁