БРЫД м., толькі адз. чад. Брыд быў, калі баня толькі шчэ вытаплівалась (Касцюкоўка, Гом.); Тады ад брыду ва ўсіх галовы балелі (Бабовічы, Гом.).
БРЫДЗЕЦЬ незак. шчыпаць. У воку брыдзіць вельмі (Апанасаўка, Гом.).
БРЫЖ м. аборка (тканіны). Ужо брыж прышыла (Камаровічы, Петр.); Калісь шылі спадніцы ў двое, ў трое брыжоў (Раманавічы, Гом., тое ж: Камунар, Б.-Каш.; Ручаёўка, Лоеўск.; Бабовічы, Гом.; Крупейкі, Лоеўск.); 2. пяколак. Мука ляжыць на брыжу, а то яна была мокрая (Навінкі, Калінк., тое ж: Бабовічы, Гом.; Амелькаўшчына, Хойн.; Любань, Марозавічы, Б.-Каш.; Камінічы, Нараўл.; Холмеч, Рэч.; Уць, Добр.); 3. край (дошкі). Калі глядзець збоку на складзеныя неабразныя дошкі, то можна бачыць толькі іх брыжы (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. брылёк, брыло, брыль II, брэзік.
БРЫЖЖА толькі адз. тое, што брыж у 1 знач. Для красы на версе юбкі прышываюць брыжжа (Марозавічы, Б.-Каш.); Калі брыжжа, дык яно ж пышней (Рафалаў, Браг.). Параўн. брылёк, брыло, брыль II, брэзік.
БРЫКА ж. калёсы. Садзіся, Алесь, на брыку ды прывязі картопляў (Івашкавічы, Петр., тое ж: Камаровічы, Петр.).
БРЫКВА (брыкма) ж., толькі адз. бручка. Вырасла вялікая брыква (Багуцічы, Ельск., тое ж: Піркі, Браг.); Брыкма, калі маладая, можна есці — яна солодкая (Гармавічы, Жлоб.). Параўн. бульба.
БРЫКНУЦЦА незак. паваліцца, упасці. Ішоў паволі і чаго брыкнуўся (Перароў, Жытк.).
БРЫЛЁК м., тое, што брыж у 2 знач. Палажыла спічкі на брылёк, каб сухія былі (Шылавічы, Б.-Каш.). Параўн. брыло, брыль II, брэзік.
БРЫЛО м. тое, што брыж у 2 знач. Сьпічкі на брыле ляжаць (Гноеў, Хойн., тое ж: Антонаў, Ельск.). Параўн. брылёк, брыль II, брэзік.
БРЫЛЬ м. капялюш. У майго старога ё брыль (Бабовічы, Гом.); Сто гадоў валяіцца у нас той брыль (Кароткавічы, Жлоб., тое ж: Р. Каменева, Ручаёўка, Лоеўск.; Асінаўка, Чач.).
БРЫЛЬ м., тое, што брыж у 2 знач. На брылі там крышкі лежаць (Грабаў, Петр.). Параўн. брылёк, брыло, брэзік.
БРЫЛЬ м. здор. З кішак здымаюць брыль (Кароткавічы, Жлоб.).
82 👁