БЛЮЗНІЦЬ незак., зневаж. плявузгаць. Не блюзні чаго не нада (Неглюбка, Ветк.).
БЛЮСЦІ незак. берагчы, захоўваць, сцерагчы, шанаваць. Трэба блюсьці яблакі (Быч, Карм.); Гэту скацерць блюду (В.-Нямкі.); Блюла я блюла ету гаруску, а тут, на табе, нявестка прышла і стала сабе яе прысвайваць (Палессе, Чач., тое ж: Жгунь, Добр.).
БОДНЯ ж. бочка (з накрыўкай). Пад вакном стаіць бодня, поўная вады (Бубнавічы, Маз.); А ў хляве стаяла бодня з жытам (Залясочнае, Маз.); Пахаваў дзед сала ў бодню, сам не есьць (Жгунь, Добр.); Як з бодняй ідзе маладая, дык гэта ўжо каторая бядней (Піркі, Браг.); У бодні мяса і сала добра захоўваецца (Уць, Добр.); Калісь былі бодні такія круглыя (Карма, Добр.). Параўн. боння.
БОЙ м., толькі адз. пабоі. В i дзен бой на ёй (В. Нямкі, Ветк.).
БОЙЛА I н., толькі адз. бойка. Я глядзеў на тоя бойла (Дуброўка, Добр.); Задала яму добрага бойла, цяпер будзе маді слухадь (Хальч, Гом.).
БОЙЛА II н. кавадла. Вазьмі бойла i закляпай чыгунок (Н. Гута, ГомТ).
БОЛЕЦЬ незак. падрастаць. А як стала болець, дак такія красівыя косы ўжо сталі (Палессе, Чач.).
БОМЧЫКІ толькі мн. кутасы. Я нарабіла бомчыкаў (Старатоўцы, Жытк.).
БОНДА ж., толькі адз. сала (свежае). Тома мая ладны кусок бонды прынясла (Краўск, Б.-Каш.).
БОНДЗЕР м. Ърдэн. Мне далі бондзер за дзяцей (Дуброўка, Добр.). .
БОННЯ ж. бочка (для бялізны). Цяпер шкапы, а колісь мыі шмацце ў бонні клалі (Мілашэвічы, Лельч.). Параўн. бодня.
БОФАК м. нізіна (забалочаная). На борку месцамі ляжала скошаная трава (Лучык, Раг.).
БОРАЦЦА незак. дужацца. У мене ж хлопцы як борацца.'дык пер'е з падушак павылетае (Холмеч, Рэч.); Ня чапайцесь, не борайцесь, а то выйдзе бой (Неглюбка, Ветк.).
БОРЖЭЙКО прысл. памяти, ад борздка. Трэба боржэйко прыбраць хату, а то заўтра сьвято (Бярэзнікі, Жытк.).
БОРЗДКА прысл. хутка Коні беглі даволі борздка (Віць, Хойн.)
80 👁