Старонка 35
◀ / 106 ▶
БЛІЗНАВОКІ прым. блізарукі. Ён вельмі блізнавокі хлапец (Піркі, Браг.). БЛІНЦОЎКА ж. дзежка (блінная). Дай мне сваю блінцоўку, хачу ўчыніць блінца (Холмеч, Рэч.). БЛІСКАЎКА ж., перан. лінейка ў сшытку (касая). Дайце мне сшытак у бліскаўку! (Гарадок, Жлоб.). БЛІСКАЎКА ж., тое, што батарэйка. Выключы ты сваю бліскаўку (Сяўкі, Лоеўск.). БЛІСКУХА ж., толькі адз. трава (рэдкая). На балоце толькі адна бліскуха расьце (Хвойнае, Хойн.). БЛІСКУХА ж., перан. узор (тканіны). Ткаць у бліскухі не вельмо цяжка (Поле, Петр.); У Веры чатыры капы ў бліскухі, красівыя (Там жа). БЛІСНУЦЬ незак., перан. знікнуць (хутка). Я застаўляла кашу на вечар гасьцям, пакуль прышла з працы, дык каша толькі бліснула (Антонаў, Ельск.). БЛІШЧУСТЫ прым. бліскучы. Блішчустае плацьце ў Надзі, аж зіхціць на сонцы (Баравое, Лельч.). БЛАШЧЫЧНІК м., толькі адз. сродак (для знішчэння клапоў). У войну му блошчычнік ложылі ў ложкі, шоб блошчыц не було (Падворак, Лельч.). БЛУД толькі адз. замарачэнне. Як найдзе блуд, так зробіцца незнакомае месца (Палессе, Чач.). БЛУДЗЯШЧЫ прым. збродлівы. Блудзяшчая карова дамоўкі не зная (Холмеч, Рэч.). БЛУТАЦЦА незак., зневаж. блудзіць. Блутаўся, блутаўся і назад прыблутаўся (Амельно, Раг.). БЛЫНДАЦЬ незак., зневаж. хадзіць (без справы), блукаць. Як пойдзе блындаць па вёсцы, дык прыдзе дамоў апоўначы (Заспа, Рэч., тое ж: Карма, Добр.; Стараград, Раг.; Пясчанікі, Жытк.; Тульгавічы, Хойн.); Як выпусьці з хлява, так і пайшла блындаць па ўсіх дварах (Перароў, Жытк.); Гаўрыла кажды вечар блындае пад яе вакном (Там жа). БЛЫХА ж. крапіўнік (птушка). Пойдзем у лес за дравамі, блыхі так і выпорхваюць з-пад ног (Каранёўка, Гом.). БЛЮВАЦЬ незак. ванітаваць. Як стала яна блюваць, ледзь адышла (Піркі, Браг.). БЛЮДКА н. сподак. Я вам мёду налью ў блюдка (Кароткавічы, Жлоб., тое ж: Насовічы, Добр.; Бабовічы, Гом.; Багданавічы, Карм.; Марозавічы, Б.-Каш.). БЛЮЗКА ж. блузка. Юбкі шые, блюзкі шые, усё, што хочыш (Марозавічы, Б.-Каш.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 106 ▶