Старонка 34
◀ / 106 ▶
6. акопваць бульбу. Цэлы дзень б'ём бульбу на дамеры (Стаўбун, Ветк.). БІЧ м. частка цэпа. У нас кажуць біч, а не біла (Бабовічы, Гом.); У цапа е цаўё і біч (Піркі, Браг.). БІЧ м. уюн. Летась шмат бічоў нанізалі (Піркі, Браг.). БІЧАЕК м. абруч (у жорнах). Бічаек кругом жорнаў аббіваюць (Асінаўка, Чач.). БІЧКАВАЦЦА незак. працаваць (без адпачынку). Бічкуюся ўвесь дзень, прысесьці некалі (Баравікі, Светл.). БЛАГАВАЦЬ незак. шкадаваць, песціць. Яна яго благуя (Харошаўка, Добр.). БЛАЗНЁНАК м., зневаж. блазан. А ён, блазнёнак, залез у агарод (Дубраўка, Добр.). БЛАКІТНЕЦЬ незак. сінець. На двары ўжэ пачыная блакітнець (Даманавічы, Калінк.). БЛАШЧЫЦА ж. клоп. Жызьня зусім другая. У хатах няма больш ні блох, ні блашчыц (Углы, Нар., тое ж: Пераров, Жытк.; Узнаж, Светл.). БЛЕДЫ прым. бледны, белы. Каб трохі вон буў цемнейшы, а то вельмы бледы (Мілашэвічы, Лельч.); Я ўчора стрэла Агапу, у яе такі бледы твар (Баравое, Лельч.). БЛЁХАЦЦА незак. пялёскацца, плюхацца. Увесь дзень дзеці блёхаюцца ў рэчцы (Дзвіжкі, Ельск., тое ж: Крыўск, Б.-Каш.). БЛЁХАЦЬ незак. пялёскаць, плюхаць. Хопіць табе блёхаць. Зайшоў у ваду і блёхае (Лукі, Жлоб., тое ж: Кабанаўка, Н.-Мазалав, Жлоб.). БЛЁХНУЦЬ зак. 1. пляснуць (у вадзе). Нешта блёхнула ў вадзе (Целяшы, Гом.); 2. зневаж. Рэзка пляснуць, лінуць. Кіслага малака ў міску блёхнула і дала есьці (Узнаж, Светл.); 3. выкінуць. Блёхні ў ямку гэтыя анучы дзіравыя (Горваль, Рэч.). БЛІЗНА ж. (блізно) н. брак пры тканні. Па ўсем полотне блізна пошла (Тонеж, Лельч.); Блізны, блізны беражыся, а то палатно будзе нікчэмнае (Стаўбун, Ветк.); Блізну там наткала, нітка парвалася (Каравацічы, Холмеч, Рэч.); А бывае, што блізно за блізном ідзе (Бабовічы, Гом., тое ж: Рэч., Неглюбка, Сівенка, Ветк.; Нісімкавічы, Халочча, Чач.; Піркі, Браг.; В. Поле, Петр.; Ручаёўка, Лоеўск.); Блізнамі наткала, кашлоцьце вісіць (Кірава, Жлоб.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 106 ▶