БІЛЬЗІН м. бензін. Плямы цяруцца більзінам добрым (Гарадок, Жлоб., тое ж: Асінаўка, Чач.). Параўн. бяльзін. БІНДАС м. сякера (плотніцкая). Дзерава сначала біндасам абчэсуюць, каб мягчэй было часаць (Халочча, Чач.). БІНДЖАК м. пінжак, летнік. Трэба памыць сабе бінджак (Насовічы, Добр.). БІНДЗЮГ м. воз. (дроў). Добра ёй, калі біньдзюг цэлы прытарачылі (Шчупейкі, Светл.). БІРКА ж. шпілька (самаробная). Бірка зроблена з дрэва (Нісімкавічы, Чач.). БІРКАВАЦЬ незак. збіраць плату (натурай). Мы будзем скот пасьці, пойдзіш біркаваць, збіраць хлеб, соль, яйкі (Дубоўка, Добр.). БІРУЛЬКА ж. гузік (самаробны). Бірулька згубілася, а другой такой няма, зрабіць трэба. Мой бацька тады прышываў бірулькі да штаноў (Халочча, Чач.). БІС м. газа. Карасін еты самы; кажуць; бісу німа, трэба купіць (Барталамееўка, Ветк.). БІСКУЧАЦЬ незак. прывабліваць. Яна яго біскучае, а ён і не бачыць (Стаўбун, Ветк.). БІТАЖОК м. палка. Бітажок у рукі ўзяў — мурашкі пабеглі па сьпіне (Дубоўка, Добр.). БІТВА ж. бойка. Як пакажыцца дзе Зьмітро, знай, будзе бітва (Перароў, Жытк.); Ні було даўней у Гарадцы кірмаша, каб ні була бітва (Задуб'е, Раг.). БІТОК м. яйцо (моцнае). Яйцо, якім гуляюць наўбіткі,— моцнае, называюць біток (Касцюкоўка, Гом., тое ж: Ручаёўка, Лоеўск.; Халочча, Чач.; Беразнякі, Петр.; Гарывада, Рэч.). БІЦІК м. гладыш (адбіты). Поўны біцік налілі смятаны. Маці ў біцік збірала яйкі (Асінаўка, Чач.). БІЦЦА незак. нераставаць. У жару самую, як работы на полі многа, і рыба б'ецца, а лавіць некалі (Неглюбка, Ветк.). БІЦЬ незак. 1. малаціць. Пашлі, бабы жыта біць (Салтанаўка, Б.-Каш.); 2. рабіць (з смятаны масла). Як смятана добрая, дак хутка біць масла, ні сьцягнецца ні капкі (Іванаўка, Хойн.); 2. рэзаць (свіней). Біць — гэта бальшую свіньню, калоць — малое парася (Неглюбка, Ветк.); 4. кляпаць (касу). Ты сьнедай, а я касу пайду біцць (Запясочча, Жытк.); 5. мыць бялізну (пранікам). Учора сарочку біла на рацэ (Марозавічы, Б.-Каш.);
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁