БЁРАСЕ'НЬ (берасшк) м. гаршчок (аплецены бяростай). Масла наліваюць у берасёнь, i яно тады можа стаяць год i болей (Асінаўка, Чач.); У нас гаршчок апляталі бяростай, i завецца берасьнік (Там жа). БЕ'РАСТ m., то лькі адз. бяроста. Калісь бацька надраў бёрасту з бярозы ды гнаў дзёгаць. Чобаты.мазалі (Піркі, Браг.). БЕРАСЦЕ'ЛЬКА ж. зяблік. A ці вы не знаіця берасцёляк? А вун на дрэві сідзяць (Піркі, Браг.). БЕРАСЦЯ'НКА I ж. човен. Калісьці ў мяне была берасьцянка ды такая лоўкая (Кдмсамольск, Рэч.). БЕРАСЦЯ'НКА II ж. труба (берасцяная). Бывала, зайграе мой бацька на берасьцянцы (Марозавічы, Б.-Каш.). БЕРКУЛё З м. туберкулёз. Мой сусед гадоў дзёсяць хвараў беркулёзам (Халочча, Чач., тое ж: Задуб'е, Раг.; Перароў, Жытк.; Заспа, Рэч., Прудок, Калінк.; Бабовічы, Том.; Цярэшкавічы, Том.; Марозавічы, Б.-Каш.). БЕФЦА н. прылада (для пляцення сеткі). Зрабіў бёрца i буду вязаць сетку (Замосце, Калінк.). БЗЫКАВА'ЦЬ незак. гізаваць. Калі ў полі горача, сонца пячэ i авадні ці мухі кусаюць, то каровы бзыкуюць, падцімаюць хвасты, брыкаюцца i бегаюць з поля (Забалоцце, Б.-Каш., тое ж.: В.-Крушынаўка,,Раг.). БІ'ЗІКІ толькі мн., тое, што бёльмы. Бізікі свае палузаў (Жлобін.). БІЗУ'Н м. 1. пуга. Трэба новы бізун плесьці (Холмеч, Рэч., тое ж: Забалоцце, Раг.); 2, сцябло (гарбуза без лісцяў). Hy i гарбузік сёлета: адні бізуны (Баравікі, Светл.); 3. перан. чалавек (бедны), ён быў як бізун, а сыны вунь як багата жывуць (Перароў, Жытк.); Самі яны бізуны, a вось дзеці добра жывуць (Прудок, тое ж: Замосце, Калінк.). БІЗЮКІ' толькі мн. акуляры. А я ужо нашу бізюкі (Дуброўка, Добр.). БІЛЕ'Т м. дакумент (на права высякаць лес). Білёт на руках, моЖаш ехаць у лес (Марозавічы, Б.-Каш.); тое ж: ІІіркі, Браг., Баравікі, Светл. БЕЛО н. 1. вертыкальная частка ў ложку. На біле ложка віселі хусткі (Углы, Нар., тое ж: Махновічы, Маз.); У ложка білы былі пакрашаныя (Бобрык, Петр., тое ж: Холмеч, Рэч., Н.-Мазолаў, Жлоб.); 2. верхняя частка мяліцы. У маёй мяліцы ды біла тупое (Быч, Карм
Дадатковыя словы
бераст, берасцелька, берасцянка, бзыкаваць, бзыкў, бярбс, бёрасень, бізўн, білет, задубе
15 👁