Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
ВЁД m. абед. ВынІмаі Вольга бед. Пара ўжо бедаць (Палеосе, Чач.). БЕ'ЖКА (бёжкі) прысл. бягом. Пабег бёжка да хаты (Палессе, Чач.); А ты бёжкі, дык дагоніш (Пруды, Калінк., тое ж: Замосце, Калінк.; Перароў, Жытк.); Не цягніся ты там, як жаба, бёжкі нада (Тульгавічы, Хойн.). Параўн. бяжком. БЕ'ЗЬМА прысл. многа. У Івана там бёзьма. Паспрабуй іх пракарміць (Рафалаў, Браг.). БЕ'КА н. частка сіта (драўляная). Прывяжы к бёку сіта (Неглюбка, Ветк.). БЕ'КАЦЬ незак. бляяць. Авечка бёкае.—«Чаго ты ўсё бекаіш, на пашы ні наелась ці што?» (Бабовічы, Гом., тое ж: Лядцы, Светл.). БЕЛАВУ'С м. бат. сівец. Белавус не з'ядобны, сухая трава, расцедь на ўзгорках ля балот (Марозавічы, Б.-Каш.); Пад соснамі бачыў белавуса етага (Неглюбка, Ветк.); Траўка з белымі кветачкамі называецца белавусам (ПагОСт, Жытк.). БЕЛАЗО'РЫ прым. 1. светлавокі. Кабула белазорая: адно вока чорнае, а другое белае (Ручаёўка, Лоеўск.); Вашы вочы чорныя, не балазорыя (Палессе, Чач.); 2. з бяльмом. А ён нейкі белазоры: порчаны, у нас кажуць (Марозавічы, Б.-Каш.). БЕЛАРУ'С м. трактар. Вунь беларус паехаў (Піркі, Браг.). БЕЛАРУСІ'ЧКА ж. выкладчыца (беларускай мовы). Наша беларусічка вельмі добра чытае вершы (Шырокі, Б.-Каш.). БЕ'ЛЬ ж., толькі адз. балота. Ета ж дзеткі, балацяная места бёллю называюць (Холмеч, Рэч.). БЕ'ЛЬМЫ толькі мн., зневаж. вочы. Вылупіў ён на мяне бёльмы, аж я прысеў (Сівенка, Добр.). Параўн. бізікі. БЕНЕКО'НСКІ прым. гатунак (жыта). Два гатункі жыта сеялі тады: партызанскі i бенеконскі (Піркі, Браг.). БЕРАЖА'НКА м. стрыж. Беражанка робіць свае кубельцы на беразі (Баравікі, Светл.). БЕРАЖНГЦА ж. 1. бераг (ракі). Чуваць далёка, бабы- на беражніцы белізну перуць (Холмеч, Рэч.); 2. шляк. Як ткалі хвартухі, дык зьнізу красівыя беражніны дзелалі (B. Нямкі, Ветк.). БЕРАЗІНА' ж. бярэзнік. Беразіна — беленечкія бярозы, каторыя аж пасхіліваліся (Гармавічы, Жлоб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бежка, безьма, бекаць, белавўс, белавўса, беларўс, бельмы, бенекбнскі, зядобны, лавўсам
15 👁
 ◀  / 106  ▶