БАТАРЭ'Я ж., перан. капец (бульбы'), Бульбы цэлую батарэю насыпалі (Быч, Карм.). БАТВА' ж. (батбуе н.) сцябло (карняплодаў). Парасла ў морквы бальшая батва (Неглюбка, Ветк.); Калі батва тоўстая, кучаравая, то бульба добрая (Баравікі, Светл., тое ж: Багданавічы, Карм.). Батву на градах pacкладваюць (Багданавічы, Карм.); Батоўе ета пакасідь да высушыць, во будзе сена (Ручаёўка, Лоеўск.). БА'УКАЦЬ незак. крычаць. Цяпер у нас ціха, ніхто не каўкня, не баўкня (Баравікі, Светл.). БАУТУ'ХА I ж. сетка (рыбалоўная). Бяры баўтуху i пайдзем лавідь рыбу (Баравікі, Светл., тое ж: Славань, Светл.). БАУТУ'ХА II ж. страва (нясмачная). Ну i баўтуху ты сёння наварыла, гідка есць (Хальч, Гом.). БАУЦЮЛЬКА ж. завушніца. Паначапляюць дзеўкі разных баўцюляк к вушам i думаюць — красіва (Шылавічы, Б.-Каш.). БА'ХАР м. палюбоўнік. Дунька завяла сабе бахара (Шылавічы, Б.-Каш.). БАХО'НКА ж. баханка. Трэба Надзьцы бахонку хлеба аддаць, даўно ўжо пазычыла (Маркавічы, Целяшы, Гом.). БАШКАВГТЫ прым. кемлівы. Оленін хлопчык башкавіты (Макарычы, Петр.). , БА'ЦАЦЬ незак. скакаць. Давай, бацай чэраз плот (Белы Пераезд, Петрык.). БА'ЦЕНЕ н. дзіця (падобнае да бацькі). Ето ж бацене: й ходзіць, i гаворыць, як той бацько (Пясчанікі, Жытк.). Параўн. бацюта. БАЦІСТО'УКА ж. хустка (батыставая). Бацістоўкі калісь былі красівыя, з цьвятамі (Рафалаў, Браг.). БА'ЦЦА часц. быццам. Я, бацца, здаровая, a хадзіць не магу (Башыда, Б.-Каш.). БАЦЮТА м., тое, што бацене. Сынок у мяне ўвесь бацюта, i крошкі пабраў (Халочча, Чач.). БАЧКА'Р м. бондар. Бачкар i прадае бочкі (Неглюбка, Ветк.). БЕ'ГАЦЦА незак. бегаць. Карова твая бёгаецца за быкамі (Сівенка, Ветк., тое ж: Холмеч, Рэч.); Наша авечка бёгаецца (Халочча, Чач.); Во сука бегаецца, водзіць карагод (Холмеч, Рэч.). БЕГУНКО'М прысл. ланцужком. Яна быстранька навучылася вышываць бегунком (Халочча, Чач
Дадатковыя словы
батарэя, батбўе, батвў, баукаць, баутуха, бахонка, бацаць, бацістоука, баўтўху, бегацца
19 👁