Старонка 32
◀ / 106 ▶
БЕРАСЕНЬ (бераснік) м. гаршчок (аплецены бяростай). Масла наліваюць у берасень, і яно тады можа стаяць год і болей (Асінаўка, Чач.); У нас гаршчок апляталі бяростай, і завецца берасьнік (Там жа). БЕРАСТ м., толькі адз. бяроста. Калісь бацька надраў берасту з бярозы ды гнаў дзёгаць. Чобаты мазалі (Піркі, Браг.). БЕРАСЦЕЛЬКА ж. зяблік. А ці вы не знаіця берасцеляк? А вун на дрэві сідзяць (Піркі, Браг.). БЕРАСЦЯНКА ж. човен. Калісьці ў мяне была берасьцянка ды такая лоўкая (Камсамольск, Рэч.). БЕРАСЦЯНКА ж. труба (берасцяная). Бывала, зайграе мой бацька на берасьцянцы (Марозавічы, Б.-Каш.). БЕРКУЛЁЗ м. туберкулёз. Мой сусед гадоў дзесяць хвараў беркулёзам (Халочча, Чач., тое ж: Задуб'е, Раг.; Перароў, Жытк.; Заспа, Рэч., Прудок, Калінк.; Бабовічы, Гом.; Цярэшкавічы, Гом.; Марозавічы, Б.-Каш.). БЕРЦА н. прылада (для пляцення сеткі). Зрабіў берца і буду вязаць сетку (Замосце, Калінк.). БЗЫКАВАЦЬ незак. гізаваць. Калі ў полі горача, сонца пячэ і авадні ці мухі кусаюць, то каровы бзыкуюць, паднімаюць хвасты, брыкаюцца і бегаюць з поля (Забалоцце, Б.-Каш., тое ж.: В.-Крушынаўка, Раг.). БІЗІКІ толькі мн., тое, што бельмы. Бізікі сваё палузаў (Жлобін.). БІЗУН м. 1. пуга. Трэба новы бізун плесьці (Холмеч, Рэч., тое ж: Забалоцце, Раг.); 2. сцябло (гарбуза без лісцяў). Ну і гарбузік сёлета: адні бізуны (Баравікі, Светл.); 3. перан. чалавек (бедны). Ён быў як бізун, а сыны вунь як багата жывуць (Перароў, Жытк.); Самі яны — бізуны, а вось дзеці добра жывуць (Прудок, тое ж: Замосце, Калінк.). БІЗЮКІ толькі мн. акуляры. А я ўжо нашу бізюкі (Дуброўка, Добр.). БІЛЕТ м. дакумент (на права высякаць лес). Білет на руках, можаш ехаць у лес (Марозавічы, Б.-Каш.); тое ж: Піркі, Браг., Баравікі, Светл. БІЛО н. 1. вертыкальная частка ў ложку. На біле ложка віселі хусткі (Углы, Нар., тое ж: Махновічы, Маз.); У ложка білы былі пакрашаныя (Бобрык, Петр., тое ж: Холмеч, Рэч., Н.-Мазолаў, Жлоб.); 2. верхняя частка мяліцы. У маёй мяліцы ды біла тупое (Быч, Карм.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 106 ▶