Старонка 31
◀ / 106 ▶
БЕД м. абед. Вынімаі Вольга бед. Пара ўжо бедаць (Палессе, Чач.). БЕЖКА (бежкі) прысл. бягом. Пабег бежка да хаты (Палессе, Чач.); А ты бежкі, дык дагоніш (Пруды, Калінк., тое ж: Замосце, Калінк.; Перароў, Жытк.); Не цягніся ты там, як жаба, бежкі нада (Тульгавічы, Хойн.). Параўн. бяжком. БЕЗЬМА прысл. многа. У Івана там безьма. Паспрабуй іх пракарміць (Рафалаў, Браг.). БЕКА н. частка сіта (драўляная). Прывяжы к беку сіта (Неглюбка, Ветк.). БЕКАЦЬ незак. бляяць. Авечка бекае.—«Чаго ты ўсё бекаіш, на пашы ні наелась ці што?» (Бабовічы, Гом., тое ж: Лядцы, Светл.). БЕЛАВУС м. бат. сівец. Белавус не з'ядобны, сухая трава, расцець на ўзгорках ля балот (Марозавічы, Б.-Каш.); Пад соснамі бачыў белавуса етага (Неглюбка, Ветк.); Траўка з белымі кветачкамі называецца белавусам (Пагост, Жытк.). БЕЛАЗОРЫ прым. 1. светлавокі. Кабула белазорая: адно вока чорнае, а другое белае (Ручаёўка, Лоеўск.); Вашы вочы чорныя, не балазорыя (Палессе, Чач.); 2. з бяльмом. А ён нейкі белазоры: порчаны, у нас кажуць (Марозавічы, Б.-Каш.). БЕЛАРУС м. трактар. Вунь беларус паехаў (Піркі, Браг.). БЕЛАРУСІЧКА ж. выкладчыца (беларускай мовы). Наша беларусічка вельмі добра чытае вершы (Шырокі, Б.-Каш.). БЕЛЬ ж., толькі адз. балота. Ета ж дзеткі, балацяная места беллю называюць (Холмеч, Рэч.). БЕЛЬМЫ толькі мн., зневаж. вочы. Вылупіў ён на мяне бельмы, аж я прысеў (Сівенка, Добр.). Параўн. бізікі. БЕНЕКОНСКІ прым. гатунак (жыта). Два гатункі жыта сеялі тады: партызанскі і бенеконскі (Піркі, Браг.). БЕРАЖАНКА м. стрыж. Беражанка робіць свае кубельцы на беразі (Баравікі, Светл.). БЕРАЖНІЦА ж. 1. бераг (ракі). Чуваць далёка, бабы на беражніцы белізну перуць (Холмеч, Рэч.); 2. шляк. Як ткалі хвартухі, дык зьнізу красівыя беражніны дзелалі (В. Нямкі, Ветк.). БЕРАЗІНА ж. бярэзнік. Беразіна — беленечкія бярозы, каторыя аж пасхіліваліся (Гармавічы, Жлоб.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 106 ▶