Старонка 29
◀ / 106 ▶
БАРЫГА ж. скупшчык. Барыга прыехаў, набраў і паехаў (Вітлін, Раг.). БАРЫЛА ж. бочка. Барыла мякла цэлае лета ў рэчцы (Нардуны, Добр., тое ж: Макарычы, Камарычы, Петр.); 2. драўляная пасудзіна (для вадкасці). От, разагрэліся, косячы траву, што цэлае барыла вады вупілі (Завайць, Нар.); Бяры і налі квасу з барыла (Запясочнае, Маз.); 3. посуд (для алею). У мяне калісь барыла алею была (Неглюбка, Ветк.); 4. дзежка. Замясі ў барыле цеста (Макарычы, Петр.); 5. мера вадкасці (паўвядра). У мяне ўжо цэлая барыла смятаны (Бярозаўкі, Браг.)/мера вадкасці (адно вядро). На дварэ стаяла некалькі барылаў вады (Бярозаўкі, Браг.). БАРЫНЯ ж. назва танца. Дзед любіў барыню танцаваць (Марозавічы, Б.-Каш.). БАРЫНЯ ж. бат. гартэнзія. Еты цьвет барыняй у нас называюць (Жлобін). БАСІЛЫ толькі мн. абутак (гумавы). Ні бацінак, ні басіл не було (Быч, Карм.). БАСЛАБУШКА ж. наганяй. Як дам баслабушку, так ня зная, куды бегчы (Быч, Карм.). БАСЛАВЕНСТВА н. благаславенне. Пасля каравая ўжэ і баславенства (Баравікі, Светл.); Калісь було баславенства ў попа (Ручаёўка, Лоеўск.). БАСКРЫЦЦА незак. важдацца. Баскрысься тут, з ваетым усім (Палессе, Чач.). БАСЦЯЦЦА незак. валачыцца. Ноч басьцяўся нейдзе, а дзень сьпіць (Перарост, Добр.). БАСЯКА прысл. басанож. Як толькі сьнег сойдзе, так басяка ходзім (Піркі, Браг.). БАТАВАЦЦА незак. 1. ганарыцца. Яшчэ і батуіцца, невук (Стаўбун, Ветк.). 2. непакоіцца. Чуць што, дак так ужо батуіцца за яго (Там жа). БАТАВАЦЬ незак. наракаць. Кінь батаваць на іх (Вышалаў, Петр.). БАТАЖЫЦЬ незак. абдурваць. І што шчэ батажылі нас доўга (Быч, Карм.). БАТАЛЬЁН м. турухтан, кулік. Батальёна сілкамі добра лавіць, самі лезуць, да забараняюць (Каранёўка, Гом.). БАТАРЭЙКА ж. кішэнны ліхтарык. Нада купіць у батарэйку лампачку, а то яна перагарэла (Асінаўка, Чач., тое ж: Быч, Карм.; Хвойнае, Хойн.). Параўн. бліскаўка II.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 106 ▶