БАЛМАТУН м. тое, што балбатун, балбоцька. Во балматун які, усё балмоча і балмоча (Марозавічы, Б.-Каш.) Параўн. барузда, бразкатун.
БАЛО часц. бывала. Бало ек зайду на танцы, дык падлога ўгінаецца (Макарычы, Петр.).
БАЛОНАЧКІ толькі мн. гадавыя кольцы на спіленым пні. На пні етым іх добра відаць, етыя балоначкі (Піркі, Браг.).
БАЛОНІНА ж. абалонь (дрэва). Балоніна патрэскалася (Лобча, Лунін.). Параўн. балонька, балочка.
БАЛОНКА ж. перапонка. Якія балоначкі на лапках у гусак (Бабовічы, Гом.).
БАЛОННЕ н. абалона (ракі). Гані вечак на балонне (Салтанаўка, Б.-Каш.).
БАЛОНЬКА ж. тое, што балоніна. Дуб вот паставіш, дак балонька згнівая, а серца астаецца (Быч, Карм.).
БАЛОТУХА (балатуха) ж. грыб (жаўтаваты, нізкі). Балотухі паходжы на апяты (Баравікі, Светл.); Бач, як худоба хапае етые болотухі (Стара-Высокае, Ельск.); За балатухамі ніхто не ходзіць (Забалоцце, Раг.).
БАЛОЧКА ж. тое, што балоніна, балонька. Калі абзол сарваць, убачыш балочку (Неглюбка, Ветк.).
БАЛЬ ж., толькі адз. шум, крык. Такую баль справілі, аж няможна чуць (Ручаёўка, Лоеўск.).
БАЛЬЗАМЕНКА ж. бальзамін. Бальзаменка з шырокім лісцем, высокая (Марозавічы, Б.-Каш.).
БАЛЬЗАМЕНКАВЫ прым. бальзамінавы. Бальзаменкавы цвет харошы (Марозавічы, Б.-Каш.).
БАЛЬЗАНКА ж. каністра. Купі мне бальзанку ў Чачэрску (Башыца, Б.-Каш.).
БАЛЬКА ж. тое, што балка. Балька ў хляве падгніла (Заспа, Рэч.); жэрдка (ў курасадні). Трэба ў курасадні яшчэ адну бальку зрабіць (Піркі, Браг.); перакладзіна (моста). Калі клалі на мосьце балькі, дык Колю нагу зламілі (Марозавічы, Б.-Каш.)/перакладзіна (стала). Балька — ета папярэчнае палена, у якое запускаюць канцы стальніц (Днепрык, Рэч.).
БАЛЬШУН м. падлетак (рослы). Бальшун той хіба не мог памагці? (Задуб'е, Раг.). Такі бальшун, а з дзецьмі гуляе (Перароб, Жытк.).
БАЛЬШУХА ж. дачка (дарослая). Вецер аж стогне, а мая бальшуха недзе гуляе (Крыўск, Б.-Каш.).
БАЛЮЧКА ж. болька. Гэта балючка ў мяне даўно (Загор'е Б.-Каш.).
79 👁