БАЛАХОН м. 1. адзенне (шырокае). На ём вісіць пальто, як балахон (Н.-Гута, Гом.); 2. халат (бальнічны). Да мяне вышаў Сціпан у балахоне (Шырокі, Б.-Каш.).
БАЛАЦЯНКА ж. толькі адз. балота. Начавалі на Лысай гары, у балацянцы (Холмеч, Рэч.).
БАЛАЦЯНКА ж. грэбля, дарога (цераз балота). Ішоў лесам, праз балацянку перайшоў, бач, ягады (Неглюбка, Ветк.).
БАЛАЦЯНКА ж. грыб (балотны). Балацянкі такія зялёныя, ножка тонкая, уродзі на апеньку пахожа, толькі цвет зялянаваты (Ліпнякі, Лоеўск.).
БАЛБАТУН (балбоцька) м., зневаж. гаварун. Балбатун ты, мой унук. Во меля многа (Забалоцце, Раг.); А Петро такі ўжэ балбоцька, нельга за ім паспець сказаць (Макарычы, Петр.). Параўн. балматун, барузда, бразкатун.
БАЛБУШКА м. мыльны пузыр. На ўроках мы пускалі балбушкі (Хвойнае, Хойн.).
БАЛВАН м. помнік. Скрозь хадзілі да таго балвана, дзе салдаты ляжаць (Жгун.-Буда, Добр.); Пойдзем да таго балвана, паглядзім, як яго ўкрасілі (Слабада, Маз.); А хто вось гэты балван паставіў, яго не було тут (Буйнавічы, Маз.); Паглядзім мы сёння балвана на плошчы (Крупка, Маз.).
БАЛВАНЕЦЬ незак. муціцца. Штось мне балванее ў вачах (Холмеч, Рэч.).
БАЛДЫКА м., зневаж. дурань. Гавары толкам, балдыка (Углы, Ельск.).
БАЛДЫКАЦЬ незак. гаварыць (незразумела). Што ты там балдыкаеш? (Углы, Ельск.).
БАЛДЫР м., зневаж. галава. Балдыр мой не варыць (Быч., Карм.).
БАЛЕСЦЬ ж. хвароба. Цяжкая ў яе балесць (Забалацце, Раг.); К старому чалавеку ўжэ ўсе балесьці лезуць (Бабовічы, Гом.).
БАЛКА ж. бэлька. Балку сначала абцесаць нада (Холмеч, Рэч.); А ў нас во аднаго тожа балкай прыдавіла (Руня, Чач.). Параўн. балька.
БАЛКА ж. нізіна. У балцы вада стаіць (Высокае, Раг.).
БАЛМАТАЦЬ незак. балбатаць (пра індыка). Індзюкі ля ганку балмочуць (Халочча, Чач., тое ж: Марозавічы, Б.-Каш.).
80 👁