Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
БАДЗЯ'К м. бузіна. Бадзяк высокі такі расцьцець (Піркі, Браг.). ' . БАДНЯ' ж. вялікая бочка. Бадня на дзесяць вёдзер. Насалілі бадню гуркоў (Копань, Рэч.). БАЖЬГЧКІ толькі мн. барсукі. Бажычкі— гэта прозвішча барсукоў (Баравікі, Светл.). БАЗА'РЫЦЬ незак. моцна гаварыць. Перастань базарыць, бачыш: бацька хворы (Буйнавічы, Маз., тое ж: Запясочнае, Маз.); Стаіць ля лаўкі i базарыць (Жгун.Буда, Добр.). j БА'ІЦЬ (баяць) незак. гаварыць, размаўляць. Як збяруцца бабы ўвечарьі, дык давай баіць або плёткі плесьці. Мы прабаілі з сястрой цэлую ноч (Шырокае, Б.-Каш.); Вось ужо бай, будзе баяць i баяць, адкуль толькі што бярэ (Старое Сяло, Гом.). БАЙ м. гаварун. Вось ужо бай, будзе баяць i баяць, адкуль толькі што бярэ (Старое Сяло, Гом). БАЙНЯЖ м. пасудзіна. Байняк — ета такая пасудзіна з ручкамі з двух бакоў (Быч, Карм.). БАИСТРУЧО'К I м., памянш. дзіця (пазашлюбнае). Дзеўка суседа радзіла байстручка (Брынёў, Петр.). БАИСТРУЧО'К II м. падушачка (маленькая). На маленькія падушкі кажуць у нас байстручок (Піркі, Браг.). БАКАУНГЧКА ж. бок воза. Бакаўнічкі вузкія зьдзеланы (Неглюбка, Ветк.). БАКЛАЖА'Н м. памідор. Баклажаны красныя, смачныя (Асінаўка, Чач.); Летась быў добры ўраджай баклажанаў (Баравікі, Светл.). БАЛАБА'ИКА ж. балалайка. У хаце на балабайцы йграюць (Дубраўка, Добр.); Гусьлі былі, балабайкі, скрыпкі (Баравікі, Светл.). БАЛА'БКА ж. рыба. Што ета ты сёдні адной балабкі налавіў? (Асінаўка, Чач.). БАЛА'БКІ толькі мн. 1. пячэнне. У магазіне балабкі ёсць (Слабада, Ветк.); 2. крэндзелі. Я купіла дзецям балабак поўныя карманы (Шалахоўка, Ветк.); 3. аладкі. Печ балабкі з мукі (Неглюбка, Ветк.); 4. бліны. Ох, наеўся балабак (Неглюбка, Ветк.). БАЛА'БУШКА ж. бурбалка. Як схвцтваюцца балабушкі, то доўга будзе дождж (Махновічы, Маз.); Параўн. булбатка, бульбутка, бурдылка. БАЛАГУ'РНЫ прым. балбатлівы. Балагурны ў цябе чалавек (Загор'е, Б.-Каш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баистручок, байстручбк, балабаика, балабка, балабушка, бўлбатка, бўльбутка, бўрдылка, загоре
14 👁
 ◀  / 106  ▶