Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
БА'БКА II ж. шэрая чайка. Бабка будзе лятаць, пока возера зусім не вымерзьне (Каранёўка, Гом.). БАБО'ВГШЧА н. плошча (пасля ўборкі бобу). Бабовішча пустое астаедца, як бабоўнік пазьбіралі (Холмеч, Рэч.). БАБО'К м. бат. герань. Бабок на лісьцях мае белыя пражылкі (Марозавічы, Б.-Каш.). БАБУ'Р м. бабёр. Я злавіў бабура сёння (Камаровічы, Петр.). БАБЧА'ШК м. 1. блін (з бульбы). Сьпячы мне на скорую бабчанік (Антонаўка, Добр.); 2. бабка (з дранай бульбы). Марыно, еж бабчанік з малаком (Івашкавічы, Петр.). БАБЬГР м. пяскар. О, ёлуп, такога бабыра ўпусьціў (Баравікі, Светл.). БАВАУНЯ'ВЫ (бавёльны, бавоўняны) прым. баваўняны. Прынясіце мне баваўнявых нітак (Сівенка, Светл.); Бавёльнымі ніткамі можна i ткаць, i везадь, вельмі ж яны мяккія (Ліпляны, Лельч.); Бавоўнянымі ніткамі вышываюць рэдка (Баравікі, Светл.). БАГАЦЕ'ННА прысл. вельмі многа. Ой, багацённа ж ягад я набрала (Верасніца, Жытк.). БА'ГЛА ж. дрыгва. Упёрся ў самую баглу (Камаровічы, Петр.). БАГЛА'Й м. гультай. Баглай ты лянівы, толькі еш ды ляжыш (Неглюбка, Ветк.). БА'ГЛІЦЬ незак. варыць. А вы дзень багліце няма ведаць як (Палессе, Чач.). БАГО'Н (багоннік) м., толькі адз. багун. Багон іакімі кучкамі расьце, белым цьветам цьвіце (Ручаёўка, Лоеўск.); Ой, як батонам у вас у хаце пахне (Падваротак, Лельч.); Як малако кіпячу, то туды ветачку багону, хвояй пахне (Пярэдзелка, Лоеўск.); У багонніку расьлі i журавіны (Заспа, Рэч.). БАГО'Р м. крук (для скідання гною з воза). Багром трэба падчапіць (Піркі, Брат.). БАДА'К m.j толькі адз. асот. Як мы той бадак ні палолі, а ён усё роўно есць (Запясочнае, Маз.); На гародзе столькі бадака, што не дам рады выбраць (Глушкавічы, Злодзен, Маз.). БА'ДЗЩЦА зак. крыўдзіцца. Не бадзься на мяне (Стаўоцы, Ветк.). БАДЗЯ' ж. разак. Бадзі настой ад прастуды харашо (Неглюбка, Ветк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бабовгшча, бабчашк, бабўра, баваунявы, багаценна, багліць, багор, багрбм, бадзщца, стаўбцы
16 👁
 ◀  / 106  ▶