Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
кай ладкі у аточыны, смашна (Стараселле, Добр.); 2. прыправа (з сала і мяса). Паджару аточын у абед. (Ляскавічы, Петр.). АЎДОД м. удод. Аўдодаў было два (Калінкавічы). АУЧАРНІК м. аўчарня. Загналі авечак у аўчарнік (Запясочча, Жытк.); Було, було такое, што ў маім аўчарніку поўна авечак було (Піркі, Браг.). АХЛУП м. бервяно (над прасценкам). Як зробяць прасценак, потым адразу ахлуп ложаць (Баравікі, Светл.). Параўн. ашлап. АХЛЯКНУЦЬ (ахляць) зак. 1. аслабець. Паработаў, пакуль сонца звярнула c паўдня, і ахляк (Палессе, Чач.); Няма сілы і пасмяяцца, так ахляла (Хальч, Гом.); 2. апусціцца, не сачыць за сабой. Ахляў так, што глядзець страшна (Крыўск, Б.-Каш.). Параўн. ацяжэць. АХРАПКА ж. ахрапак. Сёлята расаду пасадзілі, дак ахрапкі параслі высачэнныя, як палкі (Грушаўка, Добр.); Ахрапкі карове замяці (Забалацце, Раг.). АХРОСТКІ толькі мн. адросткі (на бульбе). У пограбе ахросткі так спляліся, што не выцягнеш (Багданавічы, Карм.). АХВІРАНКА ж. фіранка. Трэба ахвіранкі пашыць, вокны голыя (Камаровічы, Петр.). АЦЯЖЭЦЬ зак. тое, што ахклякнуць. Максім ацяжэў, што і хада ні тая (Дзвіжкі, Ельск.); Стары мой ацяжэў, што і хадзіць вучыўся (Ч.-Паляна, Б.-Каш.). АЧМЕНЬ м. ячмень. Добры ачмень урадзіўся сяголета (Кабанаўка, Жлоб.). АШЛАП м. тое, што ахлуп. Ашлап, ён над вокнамі, дзверамі ляжыць (Холмёч, Рэч.). Б БАБАК м. зневаж. дурань. Бабак ты дурны (Heглюбка, Ветк.). БАБІЧ м. муж бабы-павітухі. Такіх людзей бабічамі звалі (Касцюкоўка, Гом.). БАБІЧКА ж. павітуха. Бабічка прыбегла, калі было ўжэ дзіця пасінела (Баравікі, Светл., тое ж: Зенькавіна, Карм.; Азромы, Жытк.). БАБКА І ж. 1. яечня (з мукою). 3 мукою, з малаком сьпечана, шчэ кідаюць соду, ето бапка (Заходы, Лельч.); 2. пірог (без начынкі). Я кажды дзень пяку бапку. (Заходы, Лельч.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
18 👁
 ◀  / 106  ▶