Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
рова дзержыць стог, ета жэрдка пасярод стога (Калінін, Хойн.). АСТРОЎКІ толькі мн. тое, што адзёр ІІ. На астроўках мы і гарох пасушылі (Амельна, Раг.); На астроках сушым картаплянік (Грышы, Ельск.). АСУШАК м. кавалак (сухога хлеба). Пакусаюць, пакідаюць, адны асушкі валяюцца (Уваравічы, Б.-Каш.). АСЦЯЛЁПАК м. перан. дзіця (поўнае, важкае). Галіна дзіця якое, як асцялёпак (Грушаўка, Добр.). АСЬМІНА ж. мера і емкасць (у тры пуды). Прышлося пазычыць асьміну проса (Бярозкі, Браг.); Муку мераюць, жыта асьмінамі (Піркі, Браг.); Асьміна робіцца c клёпкі і дошчак (Замосце, Раг.). Параўн. асьмушка. АСЬМУШКА ж. 1. тое, што асьміна. Намалаціў асьмушку усяго (Баравікі, Светл.); 2. чацвярцінка (гарэлкі). Былі пляшкі асьмушкі з водкаю (Ст. Краснае, Рэч.). АСЯЛЕНЕЦ м. селядзец. У магазін асяленцы ўжо даўно вазілі (Піркі, Браг.). АТАБРАЦЬ зак. адлучыць, адняць. Трэба цяля атабраць, а то малака не хопіць сабе (Марозавічы, Б.-Каш.). АТАЙБАВАЦЦА зак. аддзяліцца. Прайшло два гады, як мой Сцяпан атайбаваўся (Зладзін. Маз.). АТАМАЛКА ж. ануча (для чугуна). Дзе мая атамалка, цугуна нечым ўзяць (Быч, Карм.). АТКРЫТКІ толькі мн. басаножкі, адкрытыя туфлі. Му такіх ні насілі, ето паны хварселі ў етакіх аткрытках (Харомцы, Акц.). АТЛЁТ аг. гарэза, свавольнік. Hі дзеўка, a атлёт — віздзе ўспее (Мормаль, Жлоб.); Hy і атлёт яе брат! (Жлобін). АТЛОГА ж. адліга. Сёдні такі дзень, як вясной атлога (Палессе, Чач.); Сёння такая атлога страшная, што на кані не выедзеш (Янова, Ветк); Мароз зламіўся, атлога стала (Там жа). АТЛУМІЦЬ зак. адурыць. Сабака атлуміў галаву (Палессе, Чач.). АТОПКІ толькі мн. абутак стаптаны. Гэтыя атопкі больш не насі (Церуха, Гом.). АТОРАК м. градка (папярочная бульбы). На тым канцы зрабілі другі аторак (Астрагляды, Браг.); Як конь не даходзщь да канца, тады аторкі сеем (Холмеч, Рэч.); Я не люблю на ўсадзьбе аторкаў (Грамавічы, Жлоб.). АТОЧЫНЫ толькі мн. 1. сала топленае. Трэба зрабіць аточын, да паслаць Марусі (Макарычы, Петр.); Ма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁
 ◀  / 106  ▶