АРЭДАЛА н. вэрхал. Аредала целая ў хаці (Апанасаўка, Гом.).
АРЭМЧЫК м. хадун для дзяцей. Пастаў яго ў арэмчык (Харомцы, Акц.).
АРЭЦ м. тое, што аратай. Арэц з яго шчэ, дак я маўчу (Астрагляды, Браг.). Параўн. арацьбік.
АСАДА І ж. агароджа. Ля хаты паўз вуліцу асада добрая, кветкі трэба пасадзіць (K. Балсуны, Ветк.).
АСАДА ІІ ж. насаджэнні (ля дарогі). Колісьці тут асада была добрая, перавялі (Ч.-Паляна, Б.-Каш.).
АСАДА ІІІ ж. матэрыял (сталярны). Для вушакоў трэба дзесь асады дастаць (Багданавічы, Карм.). Напілі асаду на ўсю хату (Грышы, Ельск.).
АСАДКА І ж. рамка (для партрэтаў). Пратры асадку, а то на ёй нічога не відаць (Багуцічы, Ельск.); Асадку зрабіў, да не хораша пакрасіў (Белы Пераезд, Петр.).
АСАДКА ІІ ж. каробка (аконная). Асадка акна, то ў дзераўяным доме, а ў кірпічным та каробка (Бабовічы, Гом.).
АСАЧЫЦЬ зак. заўважыць, прыкмеціць. Асачы куру, а то яна пабегла ў Манькін двор (Марозавічы, Б.-Каш.).
АСКАБЛЯЦЬ незак. знімаць (кару). А што дзеці не аскаблююць? (Бабовічы, Гом).
АСКАВІК І м. мяшочак (для адціскання сыру). Аскавік трэба новуй пашыць, а то нема ў чым сыр атціскаць (Грабаў, Петр.).
АСКАВІК ІІ м. вяроўка. Сцяпан, захваці з сабой аскавік (Макарычы, Петр.).
АСКОЎКА ж. удава. Калісь памёр мой хазяін, асталася я аскоўкаю (Піркі, Браг.).
АСМІННАЯ прым. нітка (тоўстая). Асмінную нітку прадзем, суччым і белім (Халочча, Чач.).
АСМОЛ м. частка хвоі (смалістая). Асмол на гэтай хвоі — значыцца старая (Бабовічы, Гом.) /дровы (смалістыя). Там дзе асмолу болей, там згарэлі хутчэй (Тульгавічы, Хойн).
АСОБА прысл. асобна. Раздзеліліся і жывуць асоба. (Неглюбка, Ветк.).
АСТАЎБЯНЕЦЬ зак. аслупянець. Як убачыў ён Maрыну, дык сходу астаўбянеў (Салтанаўка, Б.-Каш.).
АСТОПАК м. лапаць (зношаны). A астопкі ў печы палілі (Кароткавічы, Жлоб.).
АСТРОВА ж. жэрдка (вертыкальная ў стозе). Аст
16 👁