Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
ні апрогся ад вады (Хальч., Гом.); Напіўся, апрогся і загінуў чалавек ні за што (Быч, Карм.). АПРЯНА ж. адзенне. Апряна багатая ў яе (Неглюбка, Ветк.). АПУДАЛА аг. чалавек (неахайны). Ня можа купіць сабе адзежыны, ходзя як апудала (Грушаўка, Добр.). АПУХІ толькі мн. дошкі (на саламянай страсе). Апухі дзержаць салому, каб страха не раскідалася (Гарадзец, Раг.). АПУЦКА ж. сцябло (шчаўя). Увесь шчавель у апуцкі пашоў (Сямёнаўка, Рэч.); Апуцак багата, a шчаўля німа (Грушаўка, Добр.); Сёлята назбірала апуцак, к налеццю пасею шчаўлю (Клімаўка, Гом.). АПЦЕКАРШАЯ ж. аптэкар (жанчына). Колі к нам толькі прыслалі апцекаршую, яна была саўсім маладзенькая (Бабовічы, Гом.). АПЦЭНЬКІ толькі мн. абцугі. Прынясі-ка абцэнькі (Неглюбка, Ветк.). АПШАХНУЦЦА зак. спаткнуцца. Шахцёр ямачку капаў, апшахнуўся — дай упаў (Грушаўка, Добр.). АПЯХНУЦЬ зак. надакучыць. Боршч мне ўжо апяхнуў за нідзелю (Мормаль, Жлоб.); Карова разы два каліўя паядала, a тагды як апяхнула, дак не ў рот (Грушаўка, Добр.). АРАБАК м. рабчык. Гэта голас арабака (Каранёўка, Гом.). АРАВА ж. мноства. Трэба хіба і мне збірацца ісці ў клуб, бо паваліла цэлая арава жанок (Завайць, Hap.); Каля яе хаты заўжды арава (Баравікі, Светл.). АРАЛЛЯ ж: ралля. Па аралле столькі гракоў, што аж чорна (Бацунь, Б.-Каш.). АРАТАЙ м. араты. Дзе ж мне аратая найці? (Бывалькі, Рэч.). Параўн. арацьбік, арэц. АРАХІ мн. арэхі. У нас у етым гаду арахоў ні было (Б.-Крушынаўка, Раг.). АРАЦЬБІК м. тое, што аратай. Арацьбікі аруць поле (Марозавічы, Б.ў-Каш.). Параўн. арэц. АРГЕНІЯ (аргеня, аргіня) ж. вяргіня. Аргенія бывае жоўтая, бурдовая. Аргеню вясной садзяць (Марозавічы, Б.-Каш.); У Хімкі ў гародзе дюжа добрыя аргіні paстуць (Піркі, Браг.). АРЧУКОВЫ прым. прыпрэжаны. Койь, прыпрэжаны ў павозку да караннога, таго арчуковым завуць (Піркі, Браг.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁
 ◀  / 106  ▶