Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
кай і называлі аплятанікам (Рудня Вышонаўская, Калінк.); Было многа аплятанікаў, а цяпер маладым не трэба (Церуха, Гом.). Параўн. аплітанік. АПОМНІЦЦА зак. 1. апрытомнець. Вады ліні, то ўраз апомніцца (Багданавічы, Карм.); 2. апамятацца. Не ўспеў Сашка апомніцца, а я ўжэ за дзярэўняй была (Іскра, Чач.). АПОРКІ І толькі мы. галёшы. На вуліцы мокра, надзень апоркі, бо прамочыш валёнкі (Буйнавічы, ЛеЛьч.); Пасля дажджу трэба надзяваць апоркі, а то гразь хлюпае (Глумкавічы, Маз.). АПОРКІ ІІ толькі мн. тое, што абрэзкі. У цябе засталіся толькі апоркі, адны апоркі? (Н.-Гута, Гом.); Надзелала апоркаў з чобатаў, хваціць насіць на ўсю восень (Там жа). АПОЎЖЫНЫ (апоўзліны, апоўзні, апоўзень, апоўзіна, апоўзнік) толькі мн. тое, што апаўзліны. Нада пакласці апоўжыны, каб вецер ні раскідаў стога (Бабовічы, Гом.); Адсякуць восем апоўзлін і кладуць на стог, закрапляюць (Баравікі, Светл.); Лажылі такія апоўзні, як цяпер на стог кладуць (Раманавічы, Гом.). Без апоўзня вецер стог раскідае (Асінаўка, Светл.); Апоўзіну тоўстую паклалі, дак стог набак схіліла (Грушаўка, Добр.); Прынесі апоўзніку, бо ўжэ стога склалі (Махнавічы, Маз.). Звяжы жэрдкі да здзелаеш апоўзнік (Калінін, Хойн.). АПОЎНАЧ прысл. апоўначы. Апоўнач, у первам часу, прышоў дамоў (Піркі, Браг.). АПОЦАК ж. жывёла (тлустая). Глянь ты, які ўжо апоцак. Хутка і біць можна (Піркі, Браг.). АППІНАТКА (аппінаха) ж. тое, што апінатка. Добрая аппінатка, закрывае і плечы (Махнавічы, Маз.); Аппінаткі німа? (Нісімкавічы, Чач.); Накінеш аппінатку і цяплей табе будзе (Копань, Рэч.); Аппінахі прадавалі ў лаўцы — мяккія да цёплыя (Дземяхі, Рэч.). АППІРАЦЬ незак. абмываць. Варка аппірае і абшывае (Вышалоў, Петр.). АПРАТАЦЬ зак. дагледзець. Бывала рабілі дзень ноч: сваё роднае дзіця не было калі апратаць (Запясочча, Жытк.); Ты трохі б сябе апратаў, хлопча. (Макарычы, Петр.). АПРІЧ м. спадніца (суконная). А то яшчэ спадніцу суконну апрічом называлі (Марозавічы, Б.-Каш.); Апрічы ў нас цяпер не носяць (Быч, Карм.). АПРЭГЧЫСЯ зак. напіцца, загінуць ад гарэлкі. Быў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁
 ◀  / 106  ▶