(Стаўбун, Ветк). Параўн. апоўжыны, апоўзіна, апоўзень, апоўзні, апоўзнік.
АПАЦІТ м. апетыт. У мяне апаціту няяк няма (Славань, Светл.).
АПЕНКА (апёнка) ж. апенька (грыб). Набярэш етых апенак, дый ясі ўсю нядзелю (Быч, Карм.); Апенкі на пнях растуць, іх засаліць дужа добра (Забалаццё, Paг.).
АПЕРАЗАЦЬ зак. сцёбнуць. Хацеў аперазаць папругаю, да думаю, мо ён нічога не вінаваты (Пясчанікі, Жытк.); Так аперазаў каня, што аж падскочыў (Дземяхі, Рэч); Добра аперажы, то больш так не зробіць (Перароў, Жытк.).
АПЕЧЧА н. фундамент (печы). Печ пайшла ў зямлю: апечча зусім згніло (Хільчыцы, Жытк.); Апечча раней з дзерава рабілі (Заспа, Рэч.).
АПІГАСІЦЬ зак. тое, што алямснуць, Як апігасіў, той і не падняўся (Белы Пераезд, Петр.).
АПІНАЛКА (апінанка, апінянка). ж. тое, што абверчанка. Дзе мая апіналка? (Забалацце, Раг.); Вазьмі апінанку (Дзянісавічы, Калінк.); Збіраецеся ехаць за сенам, дык вазьмі большую апінянку, а то дошч подзе, дык абапнецеся (Заспа, Рэч.).
АПІНАТКА (апінаха) ж. хуста (суконная). Надзень апінатку, каб цяплей (Баравікі, Светл.); Адзень ват тую апінатку, век не прадуе (Кавакі, Браг.); Тацян, у цібе ж была апінаха (Махнавічы, Маз.); Такі сёння дажлівы дзень, а Зіна не ўзяла з сабой апінахі (Узнаж, Светл.).
АПЛЕСЦІ зак. 1. абвязаць. Насавічок хто аплеце такімі нітачкамі (Ручаёўка, Лоеўск.); 2. перан. аблытаць, ашукаць. Аплялі хлопца, затуркалі і прападзе нізавошта (Хальч, Гом.).
АПЛЕЦЕНІК (аплітанік) м. гаршчок (аплецены дротам). У аплеценіку раней кашу варыла, цепер пасадзіла вазон (Заходы, Лельч.); Аплітанік мёду звёў (Залессе, Чач.). Параўн. аплятанік.
АПЛЁТ м. пляцень. Лозу для аплёту рэзаць буду (Холмеч, Рэч.).
АПЛІК м. гаплік. Ушый аплік у плацце (Пагаццы, Светл.); Прышывалісь аплікі ў кохты, у жылеткі (P.-Maрымонава, Гом.).
АПЛІКОВАЯ ж. швачка. A апліковая тая ўсе шые і шые (Мормаль, Жлоб.).
АПЛЯТАНІК м. тое, што аплеценік. Аплятанік стаяў з мёдам (Камаровічы, Петр.); Гаршкі аплеталі провал
15 👁