Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
АМШЭНЬ м. варыўня, камора. І даўней у дварэ ў мяне ні было амшэні (Стаўбун, Ветк.); Мужык мой дзелаў харошы амшэнь, дык я туды ўсігда стаўлю малако, сцюдзень, штоб застываў (Піркі, Браг.). АМЯЛЛЯ ж. тое, што абурэнні. Амяллю ў вугал замяцеш, ляжыць, a потым — і подсціл, і карове запарыць (Майскае, Жлоб.). АНДЗЮК (андык) м. індык. Андзюк такі тоўсты, жырны (Неглюбка, Ветк.); Цэлай стаяй андзюкі па гароду ходзяць, а ты не глядзіш (Асінаўка, Чач.); Андык спіць, бачыш (Неглюбка, Ветк.). АНДЫЧКА ж. індычка. Андычка здохла, піскляты адны (Неглюбка, Ветк.). АНІГАДАЧКІ (анігадкі) прысл. нядрэнна, добра. Жаніўся на Просінай дацэ, дык анігадачкі (Ломыш, Хойн.); Падпалу на ўсю зіму, будзе анігадкі (Пясчанікі, Жытк.); Табе анігадкі на жалуванні (Тульгавічы, Маз.). АНОДАЙЧЫ прысл. на днях. Зайшла анодайчы ў лаўку, а там — хоць шаром пакаці (Горваль, Рэч). АНЦІЦЬ незак. гуляць. Мы ж з табою ўсігда анцім (Амельна, Раг.). АПАЛАНІКІ толькі мн. начоўкі для палання. У апаланіках зярно палаюць, як начовачкі такія (Чарнейкі, Рэч.). Параўн. апаланкі ІІ. АПАЛАНКІ І толькі мн. адыходы (пры паланні). Прапалай куццю, апаланкі курам будуць (Грушаўка, Добр.). АПАЛАНКІ ІІ толькі мн. тое, што апаланікі. Дай мне твае апаланкі, апалаць крупы (Заспа, Рэч.). АПАЛОКА ж. нізіна (лугавая). На апалоке больш сена будзе, чым на градзе (Замосце, Калінк). АПАЛОЎКА ж. палова (качана капусты). Сёння скрашыла апалоўку ў боршч (Кароткавічы, Жлоб.). АПАЛОЎНІК м. сініца (з доўгім хвастом). За хвост сініцу і завуць апалоўнікам (Каранёўка, Гом.). АПАРОСНАЯ прым. паросная. Наша свіння апаросная, дак злая (Залессе, Чач.); Апаросную я ўжэ карміла (Дудзічы, Карм.). АПАРЫНА ж. палонка. І як гэта ты ў апарыну папаў? (Баравікі, Светл.). АПАСВАЦЦА незак. асцерагацца. Яна не лечыць, апасваецца: у другую больніцу пасылае (Піркі, Браг.). АПАСЛЯ прысл. потым, пасля. Ціпер пойдам ка мне, апасля зайдам і к табе (Остраў, Раг.). АПАЎЗЛІНЫ толькі мн. апоўзіны. Нарубі апаўзлін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁
 ◀  / 106  ▶