АЛЁШНІК м. алешнік (малады). Алёшнік шырокімі лісточкамі расце, кара на ём красная (Холмеч. Рэч.).
АЛІ злуч. але. Хоць ростам вялікі, алі розуму мала (Карма, Добр.).
АЛІЛЕЯ ж. Лілія. У мяне няма алілеі. A завуць яе яшчэ царскай каронай (Марозавічы, Б.-Каш.).
АЛІЎКА ж. лампада. Аліўкі ўсе шкляныя (Крупен, Добр.).
АЛЛЯНЫ льняны. Ежалі с чыстага лёну, то алляное-палатно (Бабовічы, Гом.); Аллянымі ніткамі шылі і сарочкі, крэпка було (Сівенка, Ветк.).
АЛЬПІГА ж. спадніца (шарсцяная). Калісь мы тады жылі, дык у нас і сіцец, і атлас, і альпіга былі (Баравікі, Светл.).
АЛЬХОЎКА ж. сорт (бульбы). Альхоўка — ета бульба, яна пакрыта краснай шкарлупкай (Літвінавічы, Карм.).
АЛЯМСНУЦЬ зак. стукнуць, ударыць. Ен хацеў яго алямснуць, а той ня дурак ды як алямснуў яму, што чуць пацягнуўся (Быч, Карм.). Параўн. апігасіць.
АЛЯНЁНАК (аляня, алянятка) м. аленянё. У лесе раз усяго бачылі аднаго алянёнка, без аленя (Бабовічы, Гом.); Аляня за аленіхай доўга ходзіць (Навінкі, Kaлінк.); У аленіхі бывае адно аляня (Баравікі, Светл.); Аленятка паказуець значала пятнышкі, а патом іх нет (Насовічы, Добр.).
АМБАР м. свіран. У кожнага хазяіна анбар (Суткоў, Лоеўск.); Вашы ўсе ў амбары сённі работаюць (Кароткавічы, Жлоб.).
АМЕЛА (амяла) ж. трава (дрэнная). Амела ў лузе расце, толькі плоха скаціна есць (Пагост, Жытк.); Hy і прывёз сена, адна амяла (Падворак, Лельч.).
АМОЗАК м. мозг (касцявы). Зварыцца костачка, амозак выбіваюць тады, ён смашны (Неглюбка, Ветк.).
АМУНІЧНІК м. месца для конскай зоруі. Ігнат працуе вартаўніком, выдае збрую з амунічніка (Замосце, Калінк.).
АМШАНІК (амшарнік) м. амшэннік. Амшанік для пчол далжон быць абарудаван; там e труба, вінціляцыя (Баравікі, Светл.); Бяз добрага амшаніка пчолы памерзнуць (Быч, Карм.); Пакрыць амшарнік нада, а то замяце пчол (Майскае, Жлоб.); Параўн. амшарнік.
АМШАРНІК м. тое, што амшанік. У етым амшарніку пчолам зімою дужа холадна (Піркі, Браг.).
22 👁