БАЛАХО'Н м. 1. адзенне (шырокае). На ём вісіць пальто, як балахон (Н.-Гута, Гом.); 2. халат (бальнічны). Да мяне вышаў Сціпан у балахоне (Шырокі, Б.-Каш.). БАЛАЦЯ'НКА I ж. толькі адз. балота. Начавалі на Лысай тары, у балацянцы (Холмеч, Рэч.). БАЛАЦЯ'НКА II ж. грэбля, дарога (цераз балота). Ішоў лесам, праз балацянку перайшоў, бач, ягады (Heглюбка, Ветк.). БАЛАЦЯНКА III ж. грыб (балотны). Балацянкі такія зялёныя, ножка тонкая, уродзі на апеньку пахожа, толькі цвет зялянаваты (Ліпнякі, Лоеўск.). БАЛБАТУ'Н (балобцька) м., зневаж. гаварун. Балбатун ты, мой унук. Во меля многа (Забалоцце, Раг.); A Петро такі ўжэ балбоцька, нельга за ім паспець сказаць (Макарычы, Петр.). Параўн. балматун, барузда, бразкатун. БАЛБУ'ШКА м. мыльны пузыр. На ўроках мы пускалі балбушкі (Хвойнае, Хойн.). БАЛВА'Н м. помнік. Скрозь хадзілі да таго балвана, дзе салдаты ляжаць (Жгун.-Буда, Добр.); Пойдзем да таго балвана, паглядзім, як яго ўкрасілі (Слабада, Маз.); A хто вось гэты балван паставіў, яго не було тут (Буйнавічы, Маз.); Паглядзім мы сёння балвана на плошчы (Крупка, Маз.). БАЛВАНЕ'ЦЬ нёзак. муціцца. Штось мне балванее ў вачах (Холмеч, Рэч.). БАЛДЫ'КА м., зневаж. дурань. Гавары толкам, балдыка (Углы, Ельск.). БАЛДЬГКАЦЬ незак. гаварыць (незразумела). Што ты там балдыкаеш? (Углы, Ельск.). БАЛДЬГР м., зневаж. галава. Балдыр мой не варыць (Быч., Карм.). БАЛЕ'СЦЬ ж. хвароба. Цяжкая ў яе балёсць (Забалацце, Раг.); К староіму чалавеку ўжэ ўсе балёсьці лезуць (Бабовічы, Гом.). БА'ЛКА I ж. бэлька. Балку сначала абцесаць нада (Холмеч, Рэч.); A ў нас во аднаго тожа балкай прыдавіла (Руня, Чач.). Параўн. балька. БА'ЛКА II ж. нізіна. У балцы вада стаіць (Высокае, Раг.). БАЛМАТА'ЦЬ незак. балбатаць (npa індыка). Індзюкі ля ганку балмочуць (Халочча, Чач., тое ж: Марозавічы, Б.-Каш
Дадатковыя словы
балббцька, балбушка, балбўшкі, балванець, балесць, балматаць, балматўн, балмбчуць, батўн, пўска
12 👁