Старонка 101
◀ / 106 ▶
Селі перад душагрэйкай трохі рукі атагрэць (Быч, Карм.). ДУШКІ толькі мн. кветкі (духмяныя). Душкі тут па ўсяму полю растуць. Як вецер падуе, дак ены пахнуць вельмі красіва (Ручаёўка, Лоеўск.). ДУШНІЦА ж., тое, што дучка ў 2 знач. На зіму душніцы ўсе закрываем (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. душняк. ДУШНЯК м. 1. тое, што дучка І. Душнякі на то, каб воздух падходзіў пад пол (Ручаёўка, Лоеўск.); 2. запечак. Пакладзі рукавіцы ў душняк, хай высахнуць (Холмеч, Рэч.). Параўн. душніца. ДУШОЎКА ж. мера плошчы (каля 25 араў). Зжала я душоўку жыта, пацёрла сама (Дубраўка, Добр.). ДЫБАЧКІ толькі мн. дыбкі. Стань на дыбачкі і дастанеш (Замосце, Калінк.). ДЫВАН м. посцілка. Каб трапкі не прападалі дарэмна, дыван выткала (Нісімкавічы, Чач.). ДЫЛІ І толькі мн. Нейкія дылі ў цябе, Прося, няроўныя (Вялікае Поле, Петр.). ДЫЛІ ІІ толькі мн. брусы. Дылі прывезлі ад мельніцы і звалілі ля старое хаты (Вуглы, Ельск.). ДЫМАКУР м. дымар. Узяў дымакур і абышоў усе вуллі (Стаўбун, Ветк.). ДЫМНІЦА ж. галлё (зялёнае). Нарвала б ты дымніцы, а то камарэ з'ядзяць (Падварак, Лельч.). ДЫМНЯК м. порах (дымны). Дымняка магу даць, а бяздымнага ў самога няма (Каранёўка, Гом.). ДЫНЕТ часц. не. Дынёт, няпраўда гэта (Лагуны, Добр.). ДЫРЭКТАРКА ж. жонка (дырэктара). Наша дырэктарка такая ласкавая, абыходлівая (Н. Свет, Б.-Каш.). ДЫХАВІЦА ж. (дыхала, дыхла н.), тое, што духвень, духвіна. Ударыў пад дыхавіцу, той і не зіхнуў (Багданавічы, Карм.); Стукнуў прама пад дыхала, разбойнік (Чацвярня, Жлоб.); Во тут пад рэбрамі дыхла (Асінаўка, Чач.). ДЫШАЛЬ м. плуг. Дышаль, тое ж, што і плуг у нас. Гараюць (Ручаёўка, Лоеўск.). ДЭМАН м., перан. шалапут. А нямытэй ты дэман. Як вымажацца, ня паняць, хто такі (Быч, Карм.). ДЭРАУЯНІКІ толькі мн., тое, што дзеравянікі. Шчэ вайною калісь свекар дастаў мне дэраўянікі (Кірава,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 106 ▶