Старонка 100
◀ / 106 ▶
ДУРНА прысл. дарэмна. Дурна ты хадзіла, ён жа цяпер у атпуску (Грушаўка, Добр.). ДУРНАП'ЯН м. блёкат. Я раз дурнап'яну з'еў, дак на сценку лез (Насовічы, Добр.). ДУРНІЧНЫ прым. буяковы. Наварыла кісялю дурнічнага, а есць ніхто не хоча (Забалацце, Раг.). ДУРНЫ (мох) прым. багун. Калі багуну нанюхаесся, то галава баліць, таму дурны мох кажуць (Баравікі, Светл.). ДУРОНІК м. свавольнік. Такі дуронік, вока не спускай (Харашоўка, Добр.). ДУРОНЫ прым. свавольны. Ён надта дуроны ў яе, настаўніца казала (Харошаўка, Добр.). ДУСЦІЦЬ незак. пасыпаць (дустам). Кукурузу дусцілі, а ўсё раўно прапала (Быч., Карм.). ДУХ м., толькі адз. паветра (цёплае). Зачыні юшку, а то дух выйдзе (Дзвіжкі, Ельск.)/пара (вадкасць). Паддай-ка духу да пагуляй з венічкам (Чачэрск.)/пах. Ат пірагоў такі дух ідзе, аж галава кружыцца (Насовічы, Добр.). ДУХ м. пузыр (у рыб). Калі рыба сушаная, то дух можна выняць, на спічцы пажарыць і есць (Старажоўцы, Жытк.). ДУХА н. свята (рэлігійнае). На духа ў хату прыносяць кляновыя веткі (Касцюкоўка, Гом.). ДУХАВЫ прым. туалетны (аб мыле). Ні порць духавога мыла, ні будзе чым ліцо памыць (Палессе, Чач.). ДУХВЕНЬ м. (духвіна ж.) пах. Пад духвень нільзя біць (Марозавічы, Б.-Каш.); Як дасць пад духвіну, той і прылёг (Грушаўка, Добр.). Параўн. дыхавіца, дыхала, дыхла. ДУХМЕНЬ ж. сухмень. Такая духмень стаіць — нечым дыхаць (Бабовічы, Гом.). ДУЧКА ж. 1. пячора. Як дождж пайшоў, мы дучкі зрабілі ў гарэ і схаваліся (Вуглы, Ельск.)/ямка. Пад ету яблыню дучку выкапай невялікую (Чыстыя Лужы, Добр.); 2. душнікі. На зіму закрылі дучкі (Ельск.). Параўн. душніца, душняк. ДУЧКА ж. «вочка» (у бульбе). Дучкі будам перабіраць у бульбі (Чарнейкі, Рэч.). ДУШАГРЭЙКА ж. 1. камізэлька. Бульбу харашо капаць у душагрэйцы: і цёпла, і рукавы ні мішаюць (Барталамееўка, Чач.); Настаўнік такі красівы, і душагрэйка пад летнікам (Антонаў, Ельск.); 2. печка (жалезная).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 106 ▶