АГАМЗЕЛЫ дзеепрым. Ашалелы. Кот наш штось, як агамзелы, носіцца па хаце. Прыхабы Бял. АГАМЗЕЦЬ зак. Здурэць, ашалець. Агамзеў ты ці што? Нашто столькі п'еш? Прыхабы Бял. АГДЗЕ, АЙДЗЕ прысл. Дзе. Агдзе парцізаны былі, ім людзі чым маглі пумугалі. Айдзе мы гіраходзілі, нас хлебам-соллю сусгрікалі. Макеевічы Клім. АГРЭБЧЫК м. Гліняны посуд, жбанок. Доча, прінясі c погріба агрепчык сы сьмітаныю. Немерка Дрыб. АГОРЫЦЦА зак. Прывыкнуць. Спачатку цяшка было, a посьлі агорыўся. Цяперя малец што нада. Клімавічы Шкл. АДВАРАНКА ж. Адвараная бульба ("y мудзірах"). Адваранку трэба есьці гарачую, калі астынець, то саўсім нісмачныя. Чырвоная Слабада Бых. АДВЯРНУЦЬ зак. 1. Адвярнуць. 2. Адтапіць (пра малако). Нада адвярнуць кіслае малако на тварёх. Бярозкі Хоц. АДГАВЕЦЦА зак. уст. Прычасціцца. На масьляніну сырам адгаўляюцца. Лабковічы Крыч. АД31ЯЛА н. Коўдра (байкавая, шарсцяная, ватная). Раньшы адзіялыў ня зналі, былі дзярюгі i ўсё. Шавароўка Гор. АДЗІЯЛЫ Ў ДЫ М К ІI НІЦІКІ сиалуч. Перабіраныя, узорыстыя коўдры, посцілкі i інш. Адзіялы ў дымкі i ніцікі - узорыстыя адзіялы, зь льняных нітак. Тубушкі Бял. АДПРАВІЦЬ СТАЛЫ спалуч. Справіць хаўтуры па нябожчыку. У суботу мы адправілі сталы на Адасю. Ой, Божа, Божа! Прысна Маг. АДСАЛЕВАНКА ж. Абабраная, пасоленая i вараная бульба. Ці будзеш есыдь атсаліванку? Роськаў Клім. АДРЫСТ м. Адрас. У мяне пяць адрыстоў зь Мінска. Каменка Гор. АДСТРАЛАЛЩЬ зак. Вельмі добра, адмыслова зрабіць якую-небудзь рэч. Вод гэта атстрапаліў палічку, хоць вязі яе на выстаўку. Брожа Бабр. АД'ЯДА аг. зневаж. Надаедлівы чалавек. Дай ты яму тую кнішку, хай серца не ад'ядаець ад'яда гэтыя. Хамінічы Гор. АЖЫГАНЕЦ м. зневаж. Той, хто хутка зношвае адзенне. Табе хоць жалезны касцюм пеідавай - раз-два парвёш, ажыганіц! Хамінічы Гор. АКАШЫЦЬ зак. Узяць, ахапіць. Як прыйшлі мы ў лес, дык акашыў мяне страх. Сафійск Маг. АЛІ-ТАКІ часц. Усё ж такі. Алі-такі гэты першы хронт прайшоу Так мы i асталіся жывыя. Чарнаручча Шкл. АМБЕЦ м. Канец, смерць. Вось як трэсну, так i амбец табе будзець. Рэкта Гор. АМЦІСЛАЎ м. Мсціслаў. Амціслаў ат нас трыццаць кіламетраў. Варанёва Крыч. АНЬІДАСЬ прысл. Нядаўна. Аныдась былi ў мяне госьці з Мугулёва. Сему качы
Дадатковыя словы
адяда, адядаець, пеш, сйалуч
6 👁