Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
Не спёк - не бухатка, нарадзіў - не дзіцятка. Нешта ты зьдзюндзіўся, як той вожык. Не шукай дурней сябе. Няма дырных: усе ў Полыны. Hi богу свечка, ні чорту качарга. Hi так ні сяк. Hi туды ні сюды. Hi тут тое было. Hi ўправа ні ўлева. Hi ў рай ні ў пекла. Ой ты, цешча мая, айдзе дочка твая. Пабудзь, пакуль не пойдзеш. Падманам (абманам) не пражывеш. Пакуля сонейка было, усё, як вішанька, цвіло. Палi ў печы ды грэй плечы - усё роўна зіма! Папаўся, што ленаваўся. Пасуліў ты мне, дзедка, белку паймаць. Паміж шчэлі пальцы ні шчамі. Насуліць то пасуліла, а зрабіць то не зрабіла. Папаў у неба пальцам. Нашло дурное, а за ім другое. Першая жонка - ад бога, другая - ад людзей, трэцяя - ад чорта Піў, піў, а пра дружбу забыў. Прапаў (прападаеш), як сліна (слюна). Пятроўка - галадоўка, спасаўка - ласаўка. Ранняя птушка носік цярэбіць, a позняя вочкі праціраець. Расхадзіўся, як нязмазаная цялега. Расхадзіўся (разгуляўся, разбегаўся), як свіння на дождж. Свае б 'юцца - чужы не лезь (не мяшайся). Савецкая ўласць усім дабра дасць. Сказаў бы па-польскі, ды язык конскі. Стараецца, аж з адзёжы вылазіць. Стараецца, як мокрае гарыць. Сумеў - з'еў. Так гарачо, а так балячо. Там гарачо, а там балячо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеў
4 👁
 ◀  / 89  ▶