Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
Есьлі мучыца цячэць, то й няўмека спячэць. Еж, покі рот свеж. Еж борш з грыбамі, а язык дзяржы за зубамі. За такія прыказкі, каб табе чорт шкуру падраў на прывязкі. За такія рэчы гром табе ў плечы. Знаець партыя, чаго мы вартыя. Івану галоўку падстрыглі пад нулёўку. I на гнілы тавар пакупнік ёсць. Каго вельмі любіць, таго саўсім не чубіць. Казаў бог, каб i ты памог, а казала божа маці, што не трэба гіамагаці. Калі тое было. Клапаціся сам аб сабе. Каму кап, а каму хап. Круці не круці, a ўсё роўна памярці. Куды ведер вее, туды я хілюся. Купіў бы, ды купіла прытупілася. Ласкі ні каляскі: на іх ні катаюцца. Луччы адзін бітый, чым два нябітыя. Луччы грошай ні маць, абы спакойна спаць. Любіш лынды калаціць, любі i без грошай быць. Малады сказаў, стары засмяяўся (усміхнуўся). Многа чаш вартыя, бо за намі партыя. Многа даеш, ды мала бярэш. Многа бярэш, ды мала даеш. Навука - мука. Навука есці не просіць. Навуку за спіною (плячыма) не носядь. На чыім возі едзеш, таму i песенькі спявай. Не абманеш - не пражывеш. Не ўсе абману вераць. Не каса косіць, a касец. Не касец косіць, а каса. Не касец косіць, а розум (вум) яго. Не паскудзь па ветру. Не плюй супроць ветру
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 89  ▶