Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
ГАРМОНЯ м. 1. Гармонік. 2. Талака. 3. Аўтобус з прычэпам. Гармоня наша што йта сапсавалася. Паршына Маг. Во гармоню пусьцілі п на етай лініі. Магілёў. ГАРЧЭШНІК м. Чалавек, які робіць гліняны посуд. По вёсцы ізноў ходзюць гарчэшнікі, алі ж ніхто ў іх нічога ні купляіць - вот ні вязець бедным. Бабровічы Маг. ГАРЫСОЎКА ж. Прыгожая (шарсцяная) хустка. У магазін прывезьлі гарысоўкі, ураз бабы расхваталі. Скрыпліца Kip. ГАРЭЦЬ незак. перан. Блішчаць (пра парадак i чысціню). Прыдзіш у кварціру - аж гарыць усё кругом. Во ета хазяйка! Во ета чысьцюля! Клімавічы Шкл, ГАСІЦЬ незак. Бясконца аддаваць што-небудзь. Сколькі мы ім ні гасілі, а яны ўсё нешта нідавольныя. I што за людзі! Семукачы Маг ГАЎРЫЛА ж. уст. Лучына (разам з лучніком). Гаварылі: "Запаляй гаўрылу, будзем прасьць". Н.Аляксандраўка Чав. ГАЧАЧА ж. Страва з канопляў, патоўчаных у ступе. Мар'я, прыгатуй нам гачачы. Давыдавічы Бых. ГАШЭЛЬНІК м, Кавалак. Як з'ясі гашэльнік мяса, тады й кыса, як пуга. Шаламы Слаўг. ГВАЗДЗЁ н. зб. Цвікі. Тарчыць гэта гвазьдзё ўсюды, так i бойся ступіць i сесьць. Шчамілаўка Бял. ГІБАЦЦА незак. Выгінацца. Балаты былі такія страшныя, асобенна калі пачнець гібацца пад нагамі, здэцца, на той сьвет ідзеш. Цяперака ўсё пасушылі. Баравіца Бабр. ГІБЕЛЬ ж. 1. Гібель. 2. Мноства чаго-небудзь. У етым шдзі было гібель грыбоў - i насалілі, i насушылі, i намарынавалі людзі. ГІрысна Маг ГІЛКА ж. Палка. Гілкуй хырашо гіліць мячык. Шаламы Слаўг. ГГРГІТАЦЬ незак. Гаварыць незразумела; гергетаць. Нешта гіргіталі ні па-нашаму. Точна, як немцы, у вайну. Чарнаручча Шкл. ГІЎНІК м. зб. 1. Вецце вярбы. 2. Вецце як корм. Высахшы гіўнік ідзець на корм жывёле. Заполле Шкл. ГЛАДКІЙ прым. Тоўсты (пра паўнату чалавека). Вунь якая гладкая кабета пайшла. Як спераду, так i ззаду - любуйцеся людзі. Прысна Маг ГЛУПЦЫ мн. Агульная назва пласцінчатых грыбоў. Сёліта глупцы паўсюдна растуць. Семукачы Маг ГЛУСЕК м. Глуск. Вот i Глусек мінулі. Засценак Глуск. ГЛУХАР м. 1. Глушэц. 2. Курыца, у якой па баках галавы вырастаюць чубкі. Гэты глухар добра нясецца, увесь год ні перастаець. Княжыцы Маг. ГЛБІЖЫК м. Гарлач. У нядзелю глыжык новы купіла, а ўнучка сягоння яго разбіла. Так жалка, так жалка, што б вы толькі зналі. Мокрае Бых. ГЛЯДЗЕЛКІ мн. Груб. Вочы. Што ты глядзелкі свае ўставіў, ай бачыў даўно? Раманаў Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зясі, маря
2 👁
 ◀  / 89  ▶