Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
г ГАДСКАЕ ПЛЕМЯ спалуч. Злыя людзі, якіх не паважаюць, але баяцца. Э, ета такое гатскае племя. Вусце Чэрык. ГАЛГАТАЦЬ незак. Гергетаць. Чую фашысты галгочуць, дак я ў калодзяц, а яны i ні дадумаліся туды паглядзець. Так i засталася жывая. Тонча Кліч. ГАЛДАДА ж. зневаж. Неахайная дзяучьша. Расьцець у цябе нейкая галдада, а ні дзеўка. Бракава Маг. ГАЛУБЕЦ м. 1. Від стравы. 2. Голуб. Галубцы жывуць у пуні, а ў хаці ня хочуць. Старына Мсц. ГАЛУБЯТШЦА ж. 1. Жанчына, што любіць галубоў. 2. Ласк. Галубка. Ой, цёшча мыя, галубятніца, ныварыла галубей: заўтря пятніца. Шамашы Слаўг. ГАЛУЙ аг. Галадранец. У i го ніколі нічога ні было, у галуя гетыга. Што п ні савецкая ўласць, прапаў бы. Сумарокава Маг. ГАЛУШКІ мн. 1. Клёцкі. 2. Хаўтурны абрад. 3. Яда на хаутурах. Пасля пахавання ўсе прыйшлі на галушкі - i тыя, каго запрашалі, i тыя, каго ні запрашалі. Праўда, ні бяды - усім хваціла i пітва, i закускі. 4. Бульба, звараная цэлай. Галушкі такея разварнэя сяньні палучылісь. Малая Краўня Касц. ГАЛЬДОБА ж. Высокая, худая дзяўчына. Ну й ці дзяўчына ета: вялікая i худая - гальдоба адным словам. Сумарокава Маг. ГАЛЯНДЭРСКІ прым. 1. Чужы. 2. Вялікі. Які вунь смешны галяндэрскі чалавек. ДзІкае Глуск. ГАМАБІЦЬ незак. Берагчы. Г эта плацця я дужа гамаблю, я ў ім йшчэ нізамужам хадзіла. Заполле Бял. ГАМЕШШК м. Качарэжнік. Апяць у цябе брудна ў гамешніку. Скажы-ка мне, што ты за хазяйка? Загацце Кліч. ГАНАЧКІ мн. Сходкі, сходы. Каждый год раўняем ганачкі ў паграбню. Цвёрдаў Бых. ГАНТА, ГОН ДА ж. Гонт, гонта. Наша хата была гантой накрыта сыгірва. Цяцерын Бял. Гондаю накрою, дак да сьмерці хопіць. Александрыя Шкл. ГАНТАР м. Вялікі цвік. Тут малый гвозьдзь ні падойдзя, тут трэба гантар. Чырвоная Слабада Бых. у / w ГАНЯЦЬ КАРОУ словазл. Пасвіць (кароў). Зь дзецтва i коней вадзілі, i кароў ганялі - усё рабілі. Трысціно Хоц. ГАРБУДЗЯНЯ н. 1. Семя гарбуза. 2. Пра малое дзіця. Гарбудзяняты паджараныя дужа смашныя. Сумарокава Маг. I як ні любіць гарбудзяня ета. Сумарокава Маг. ГАРБУЗОЎНІК м. зб. Гарбузнік. Гарбузоўнік коліцца. Шаламы Слаўг. Гарбузоўнік сьцеліцца. Амхінічы Чав. ГАРГАТАЦЬ незак. Гергетаць (пра гусей). I чаго яны сёння гаргочуць, етыя ryci. Ідзі-ка яшчэ раз пакармі, ні лянуйся. Мхінічы Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 89  ▶