Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
БЯСЕДАВАЦЦА незак. Мірна i спакойна гутарыць. Прыйшлі ў сваты, сядзяць, гарэлку п'юць, бясконца бяседуюцца. Прыхабы Бял. в ✓ u ВАДЗІЦЬ КОНЕЙ НА ЛУГ словазл. Вадзіць, пасвіць коней. У дзецтві пасьці каждую ноч вадзілі коней на луг. Трысціно Ход. ВАДНЕЙ прысл. Дажджлівей. Калі вадней, так шмат бывае грыбоў. Год ваднейшы - грыбоў шмат. Клімавічы. ВАЗВЕЛІЧАЦЬ незак. Ушаноўваць. От мяне парція i правіцельства вызвілічалі дык вызвілічалі - i вордзен маю, i медалі, i граматы ўсялякія. Галачоўка Чав. ВАЛЬТАНУТЫ(Й) прым. Ненармальны, звар'яцелы. Нейкій прыяжджаў правяраць, чэснае слова, вальтанутый - крычаў, рукамі махаў, гразіўся, а было п чаго! Магілёў. ВАЛЭНДАЦЦА незак. Цягацца, туляцца. Валэндаецца недзе аж да ночы. Дунаёк Бых. ВАЛЮ Ш КА ж. Вялікі кавалак гліны. Гліна ўся ў валюшкі падзелылася. Перавалошня Клім. ВАНЬКА М ОКРЫ спалуч. Кветка агеньчык". Ужо так прыгожа цвіце Ванька мокры, што вачэй ні адвесьці. Семукачы Маг. ВАРСАЦЬ незак. Біць нагамі. Фашысты етыя, ірады, прідуць i варсаюць усіх падрат сваімі кованымі бацінкамі. Больна, а мы маўчым. A іх ета яшчэ болын раз'ятрывае. Брыцалавічы Асіп. ВАЎХВІЦЬ незак. Варажыць. Ваўхвяць ужо менш i менш: людзі ўсё болын i болын ня вераць. Чырвоная Слабада Бых. ВАШ ПІТАЛЬ м. Шпіталь. Мой чалавек акантужаны ліжаў у вашпіталі. Сафійск Маг. ВЕРХНЯЕ прым. i наз н. Верхняе адзенне (мужчынскае i жаночае). Шылі з палатна i ніжняе, i верхняе. Тубушкі Бял. ВЕТРАВАЯ БАНЦШ А спалуч. Бакавыя дошкі ў страсе, якія прыкрываюць салому, каб ведер не разносіў. Ідзі, стары, накрый в.б. Тубушки Бял. ВЕХЦІК м. 1. Вехцік. 2. Кавалак тканіны для мыцця пасуды. Дзе ета вехдік дзеўся, нечым посуд мыць. Н.Аляксандраўка Чав. ВЕЦІНАР, ВІЦІНАР м. Ветэрынар. Вунь паехаў віцінар, заві скарэй. Ma» цеевічы Маг. Трэба зноў ведінара зваць да каровы, штось ёй ніздаровіцца, есьць ня хочаць. Бабровічы Маг. ВІЗАНКА ж. Вялікі сноп ільну, звязаны пасля ўборкі. Ны полі ні зысталысь дэйжа апошняя візанка, так хорыша ўоралі, проста любата. Мхінічы Краснап. ВІЗЁЛ м. Вузел. Зывяжы хустку візлом, а то вецір зьдзярець i панясець. Сухары Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зваряцелы, пблі, пюць, разятрывае, тубушкй, ўбралі
3 👁
 ◀  / 89  ▶