Матэрыялы да абласнога слоўніка Магілёўшчыны (2005). Выпуск 2

 ◀  / 89  ▶ 
БРОЙЛІЦЬ незак. Рабіць нязначную шкоду. Во на купалу ёшчэ ходзюць ноччу i бройлюць. Праўда, ні так, як раней: апасаюцца. Клімавічы. БРОЎКА ж. 1. Палоска зямлі каля пасеву бульбы, на якой расце трава. 2. Узмежак. Трэба ж броўку скасіць, а то ўжэ трава пастарэла. Брожа Бабр. БРУКАВАЦЬ незак. 1. Буркаваць. 2. Размаўляць (пра закаханых). Брукуюць удваёх, як тыя галубы.ўАкалінцы Маг. БРУШЛЕТ, БРУСЬЛЕТ м. Бранзалет. Тыя разы брушлет на руках носюць. Глянь-ка, як твой брусьлет блішчыць красіва. Вусце Чэрык. БРЫЛЁК м.л. 1. Невялікі капялюш. 2. Карніз над печчу. Сьпічкі ўсягды кладзём на брылёк: тамацька суха. Чырвоная Слабада Бых. БРЫЛЬ ж. 1. Капялюш. 2. Выступ (у печы). Глядзі не стукніся аб брыль, бо у нас ля дзвярэй адразу печ стаіць. Чырвоная Слабада Бых. БРБШ ДЗІ мн. Штаны-галіфэ. Ай, красавец быў. Як адзене гэтыя брындзі, усе дзівяцца. Во прыгожы быў. Шчамілаўка Бял. БУГОНЯ ж. Загон, паласа ўзаранага поля. Во зараз дзесяць кавілак адмералі i займём новую бугоню. Вусце Чэрык. БУДКА ж. 1. Будка. 2. Будова над пограбам. Ету банку занясі ў бутку. Тамыцька пыстаў у самый вугол. Мхінічы Красн. БУЛДЭШКА ж. Палка з круглым канцом, якою б 'юць на бубне (звычайна самаробная). Бубны рабілі с сабачай шкуры, рабілі бічайку шырокую, круглую i булдэшку такую з ручкай. Сухары Маг. БУЛЬШ К м. 1. Быльнік. 2. Бацвінне (звычайна быльбы). Пасьля дажджу бульнік так i прэць угару, бульбы саўсём ня будзець. Клімавічы. БУТУРЫЦЬ незак. Трыбушыць, рабіць беспарадак. Аленка, донька, не бутуры ў хаце. I так ні спраўляюся ўбіраць. Заполле Бял. БУХАТКА ж. Буханка (хлеба). Ня сьпёк - ні бухатка, ні радзіў - ні дзіцятка. Чарнаручча Шкл. БУШ М АКІ мн. Боты. Чаго ета твае бушмакі валяюцца пасрадзі хаты. НАляксандраўка Чав. БЫВАЛЫШ НЫ прым. Былы. Спомнім нашу бывалышную жызьнь, як нам было ціжало, ніякай вісялосьці, сьлёзы на вочы набягаюць. Свяцілавічы Бял. БЫ КОНКА ж. Дошка для мыцця бялізны. Прынясі с чулана быконку, сьціраць нада. Смаліца Бых. БЫ РК гукаперайм. Пырх, скок. Я із лоткі бырк - i ў кусты. Стрілялі па мне i, слава богу, ні пупалі. Лабковічы Крыч. БЫЦЬ У АТЛУЧКІ словазлуч. Не быць, не прысутнічаць дома. Я быў у атлучкі, езьдзіў у млін, таму i жывы астаўся. Астатніх немцы пабілі i папалілі. Слабада Бабр. БЭЙБУС м. Гультай. Во ўжэ бэйбус, толькі i зная што есьці, Брожа Бабр. БЭРЛА м. абразл. Здаровы чалавек, які не працуе; тунеядзец. Божа міласьцівый, гакій бэрла, а на печы ляжыць, клапам ногі лічыць. Аляксандраўка Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галубы.^акалінцы
3 👁
 ◀  / 89  ▶