век. Ат'еўся ны казённых харчах, траблом еткім стар. Вялікі Бор Касц. ТРА'ПАШШК м. Чалавек, які збірае анучы. Раней трапашнік к нам часта езьдзіў. Заходы Шкл. ТРАПКА'Ч м. Ануча, якой бяруць чыгуны. А я трапкачом, трапкачом атхвастала яго, дайжа сажай вымазала. Боркі Kip. ТРАПЫ'ПІЫЦЬ незак. Вастрыць (касу). Нада трапышыцъ касу часьцей. Галоўчын Бял. ТРАСКОУШК м. Месца каля хаты, дзе сякуць дровы. Курыца кудахчыла ны траскоўніку, чаго, думаю, яна там крычыць. Пышла, а там яйцо ляжыць. Цвёрдаў Бых. ТРАСУ'ХА ж. Гноераскідальнік. Цяпера гной трасухамі трасуць — харашо! Лежнеўка Маг. ТРАУЛКВЫИ прым. Зарослы пустазеллем, травой. У цябе ячмяні нейкія дужа траўлівыя. Заполле Шкл. ТРАХМОЦЦЕ н. Парванае адзенне. Не трасі трахмоцьцям, а йдзі купі чалавечаскую адзёжу. Скураты Кругл. ТРА'ХНУЦЬ зак. перан. Раптоўна пабегчы, ірвануцца. Каровы напалі на ваўчыны след i як трахнуць уцякаць са стада. Лудчыцы Бых, ТРАЦЦЯ'К м. Трохгадовы конь. Хоць i трыцьцяк, а цягнець слаба. Палыкавічы Маг. ТРАШЧОТКА аг. перан. Чалавек, які вельмі хутка гаворыць. Затрашчыць трашчотка, толькі пасьпявай слухаць. Сялец Бых. ТРУБЕЦЬ незак. перан. Многа есці. Ты трубіш хлеп, як карова. I вапшчэ цябе лепш адзяваць, чым карміць. Грыбава Слабада Kip. ТРУСККИ прым. Выбіты (пра дарогу). Натта ўжэ дарога труская стала. Чырвоная Слабада Бых. ТРУСЛЯ'К м. Баязлівец. Пычаму такей трусьляк ты, пычаму так баісься? Елавец Ход. ТРУШЫ'ЦЬ незак. Памалу кідаць. Што ты ёй трушыш? Ці столькі ёй нада? Заполле Шкл. ТРЫБУХАВА'ТЫЙ прым. 3 вялікім жыватом. Гестый мушчына такей ужэ трыбухуватый, ажно глядзець няможна. Мілаславічы Клім. ТРЫБУХА'Н м. Чалавек з вялікім жыватом. Як яблыкі пасьпелі, дык i Марьін трібухан пріехыў. Радзівонаўка Гор. 7. Зак
Дадатковыя словы
атеўся, трапашшк, трапыпіыць, траццяк, трусккй, трусляк, трушыць, трыбухаватый, трыбухан
3 👁