ТА'НКА ж. Танк. Па вуліцы праехала ні адна танка. Грыбава Слабада Kjp. ТАРБЭШНІК м. уст. Бедны, гаротны чалавек, жабрак. Тарбэшнік етый ніяк з лапцей ня вылазіў. Радзівонаўка Гор. ТАСАВА'ЦЬ незак. перан. Штурхаць. Ту су вау, ту суваў, пакуль маліц ні зыплакаў. Кашалёўка Касц. ТАТУ'ЛЯ м. ласк. Тата. Татуля, ідзі вячэраць. Цяцерын Кругл. ТА'ТУСЬ, ТА'ТУСЬКА м. Хросны бацька. Пайду к татусю, там зь Віцькам нагуляю. Цяцерын Кругл. Зыбалеў мой татуська, нада атведаць. Заходы Шкл. ТАУКА'ЧЫКІ мн. зб. Палявы хвошч. Hi знаю, што ŭ дзелыць, уся ўсядзьба пырысла туўкачыкамі. Высокае Клім. ТАУКУ'ШКА ж., ТАУКА'ЧЫК м. Таўкач. Падай таўкушку, нада бульбу талоч. Пыраска, дай тыўкачык масла зьбіць. Бярозкі Хоц. Калі няма таўкушкі, дык проста лошкай таўчом. Галоўчын Бял. ТАУСЦЕ'ННЫЙ прым. Вельмі тоўсты. Відзіш, якей дзядзька таўсьценный пайшоў, січас цябе забярець, калі плакаць будзеш. Елавец Хоц. ТАУЧОНКА, ТАУЧАНГЦА ж. Каша з бульбы i прасяных круп; тоўчаная бульба. Таўчонка зусім застыла i ня лезла ў горла. Капані Чав. Так хочацца ўжо таўчонкі скарэй паесьці. Халопенічы Глуск. Мы сяньні гатовілі тыўчаніцу. Ліпаўка Касц. ТКАННЁ н. Агульная назва ўсяго тканага. Калі я йшла замуш, я брала ў прыданае многа свайго тканьня. Заходы Шкл. ТОКА часц. Толькі. Тока вас адных ні было на сходцы, а так yci былі. Рымінка Чав. ТОЛАПЕНЬ аг. Дурань. Толапень ты! Чаму ня вучысься? Чаго школу кінуў? Скора i ў пастухі бяз дзесяці класаў ня возьмуць. Заполле Шкл. ТОЛЕЧКІ прысл. Толькі што. Ен толячкі прышоў. Забалоцце Бял. Толечкі купіў штаны, i ўжо яны пырваліся. Вялікі Бор Касц. Толечкі закончыла работу. Hiчыпаравічы Шкл. Я толічкі прішла аттуль i большы ні сыбіраюсь нікуды йціць. Елавец Хоц. ТОРЧМА прысл. Стырчма. Торчма ляцела с той гары. Мілаславічы Клім. ТРАБЛО аг. пагардл. Тоўсты непаваротлівы чала
Дадатковыя словы
тасаваць, таукачык, таукачыкі, таукушка, таусценный
3 👁