ТРЫБУХІ' мн. зб. Вантробы. Там ня столькі сала было, сколькі трыбухоў. Цядерын Кругл. ТРЫД м. Баязлівец. Ты ня ведыіш, якій ён тріт. Первый выдыў нас. Капані Чав. ТРЫ'ЗНІК м. Лунацік. Быў у нашым сяле трызьнік, памёр ён. Сялец Бых. ТРЫНДЫ'ЧЫЦЬ незак. Многа гаварыць. Валя дак ужэ трындычыць столькі, колькі i ня треба. Вох i язык! Сялец Гор. ТРЫ'ПУЦЕНЬ м. Трыпутнік. Вазьмі трыпуцінь i прылажы рану, кроў пірістаніць тады йці. Заполле Шкл. ТРЫРОЖКІ мн. Вілы на тры рагі. Пайду вазьму трырошкі, памагу табе сена скласьці. Рэкта Бых. ТРЫСОМНІК м. Месца, дзе сякуць дровы. Бацька адразу пайшоў тады на трысомнік узяць тапор. Боркі Kip. ТРЫСЦГЦЬ незак. 1. Трасціць. 2. перан. Біць, разбіваць. Учора Якім трысьціў усё ў хаці. Бялынкавічы Касц. ТРЭПЛЯ ою. Пустая гаворка. Твыя трепля ўсім абрідла, памаўчьі луччы. Мхінічы Красн. ТУДОЙ прысл. Туды; там. Пойдзем тудой, тудой прамей. Скураты Кругл. ТУНЯ'ШКА ж. Гнілое дрэва. Туняшка етая нікаму ні нада, забярі ат'етуля яе. Мілаславічы Клім. ТУРКУ'ЛЬ м. Клунак. Такей турку ль пацянула, а на работу бальная. Мілаславічы Клім. ТУРЛЮ'ДЗЩЬ незак. Гаварыць лухту. Турлюдзіць, што дзіцёнык, слухыць німа чаго. Мхінічы Красн. ТУРПЫ'ЛЬ м. Кругляк, невялікі кавалак тоўдтага бервяна. Во з етыга турпыля будзіць харошыя калодычка сесьць. Рымінка Чав. Бярозавый турпыль, а ледзьве пышчыпаў. Касц. ТУ'ТАЦЬКІ прысл. Тут. Тутыцькі пасеім лён, а тамыцькі — пшаніцу. Заброддзе Бых. ТУ-ТУ-ТУ! гукаперайм. Падзыўныя словы для курэй. Куды пайшлі? Ту-ту-ту! Ідзіця сюды. Машанакі Маг. ТУ'ХНУЦЬ незак. перан. груб. Спаць. Падымайся, харош тухнуць! Новая Добасна Kip. ТУ'ШЧЫЦЦА незак. Засмучацца ў час наступления
Дадатковыя словы
атетуля, трызнік, трыпуцень, туркуль, турлюдзщь, тутацькі, тушчыцца
3 👁